Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Як (што) бубен. 1. Голы, выбіты (пра поле, луг). Выгын выбіт як бубін, німа ні травінкі. Лі Мшары што бубін, нечыга скубануць. 2. Ііадакучліва (бурчаць). Цэлый дзень як бубін бурчыць i бурчыць. К старысьці * што бубін стаў, усё ні пы яго. Як (што) бычок на вяроўке (вяровачке), жарт. Вольна, свободна (жыць, гуляць). Скачыць як бычок на вярёўкі, яго клопыты малыя. Адгудуваўся за лета як бычок ны вярёвычкі. Сёліта яму што бычку ны вярёВЫЧКІ. Як (што) бяльмо [на воку]. Пра прыкрую перашкоду. Табе ўсё іхныя було як бяльмо. Чаго вам етыя вербы як бяльмо на воку, яны ж вам ні мішаюць i ня трогыюць вас. 1м усё наша што бяльмо. Што бяльмо на воку яму нашы яблынкі. Г л. Б ы ц ь б я л ь м ом на воку. Як (што) вады ў рот набраў (набраўшы). Зацята (маўчаць). Ну што ты як вады ў рот ныбраў, гыварі. Сядзелі ўвесь вечыр моўчынька, як вады ў рот ныбраўшы. Стыяла што вады ў рот ныбрала, ні слова ні прыраніла. У вугалку прысьвятніца прітулілыся што вады ў рот ныбраўшы. Гл. Ва д ы ў рот н а б р а ц ь; На бі р а ць в а ды ў рот. Як (што) варам абдало. Пра стан вялікага сораму. Машычка толька ны гіарог, дык яго як варым абдало. Яны нарошня скызалі пры пырысят, a Стыхванёнка што варым абдало. Як (што) варам аблітый. Шпарка, імкліва (выскачыцъ, выбегчы). Ладныю праборку пулучыў, выскычыў як варым аблітый. Ішоў — дужа храбір быў: мне ўсё ніпачом, зайшоў — a тама Хвядон, дык выскычыў як варым аблітый. Такей быў зыдашлівый, а тут выліціў што варым аблітый, i зыдачы ўсе мігым зьляцелі. Як ( што) ведер у полі. Непостоянны, легкадумны. Нешта ты як вецір у полі: сяньня адно, нызаўтріга саўсім другоя. Тая лахудра што вецір у полі, зь ёю ні найціць ні пыціряць. Як (што) войстрый нож. Пра вельмі непрыемнае. Яму Сямёнывы словы як войстрый нож. Hi тваё дзела, есьлі мне ета як войстрый нож. Пымяні Хвеньку, іна яму што войстрый нож. Гл. В о й с т р ы й нож
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўбін, вугалкў
0 👁
 ◀  / 273  ▶