гарохым. Длі яго твае словы як у сьцяну гарох. Гаворіш, гаворіш, усё як у сьцяну гарохым. Толк бальшэй, што ты скызаў, усё ацскачыла, як у сьценку гарохым. Усе твае словы што ап сьцяну гарох. Сколька ні гываріла, дык што ап сьценку гарох, як i ня чуіць. Сколька ні ўталковывый, усё што ап сьцяну гарохым. Брындавусіў ба i брындавусіў, а скажы — што ап сьценку гарохым. Кылі ты й скажыш, ета ім што ў сьценку гарох. Маё гывареньня што ў сьцяну гарохым, яму нада скызаць ды прістукнуць. Дукуй ці ні дукуй, усё дно што ў сьценку гарохым. Як (што) абух, зняважл. Тупы, абмежаваны. Ён як абух, яму нічога ні ўкладзеш, ні ўталкуіш. Саўсім атурмачыўся, стаў што абух. Як (што) абухам (абухом) па галаве. Нечакана, знянацку (ашаламіць). Яму тыкая новысьць будзіць як абухым пы гылаве. Ты рыскызаў пры Кацю — як абухом пы гылаве ўдаріў. Такоя скажы, дык усякыму будзіць што абухым пы гылаве. Пры Мірянковыга ўсім було што абухом пы гылаве. Як (што) авеччый хвост. Вельмі, надзвычай (трэсціся, дрыжаць). Прібег мокрый, трясецца увесь як авеччый хвост. Кылаціўся як авеччый хвост, страху яму хващла. Hi трясіся што авеччый хвост, каціся ат'етуль. Як (што) агня. Надзвычай (баяцца). Цябе ён ні прізнываў дайжа, а Высіля быяўся як ыгня. Цяперя ты Сідарёнка баісься як ыгня. Стаў быяцца яго што агня. Як (што) агонь. 1. Вельмі (рыжы). Ну й зяця ж іна сабе нейдзі выпырыла, гылыва рыжыя як агонь. Мальчонка ў яе рыжый-рыжый, што агонь. 2. Вельмі (шпаркі, спрытны). У любом дзелі як агонь. Што агонь дзеўка, усюдых первыя. 3. Вельмі (востры). 3 нажом астарожна, ён восьцір як агонь. Найстріў цяслу, стала што агонь. Як (што) агурчык, іран. Гладкі, спраўны, даеледжаны. Разьеўся, як агурчык стаў. Як агурчык ідзець, на ём усё сіяіць. Сядзіць што агурчык, гладзінькій, круглінькій. Як (што) ад (з) казла малака. Пра абсолютную бескарыснасць. Зь яго пользы як ат кызла мылыка. Дажджэсься адзь зяця помышчы як с кызла мылыка. Щ ён
Дадатковыя словы
абўх, абўхым, атетуль, вўсіў, дукўй, крўглінь, прістўкнуць, цяслў, ўталкўіш
2 👁