пёрся як туз: дзьве міскі крупені умылаціў i мяса хунты два дыбавіў. Пад'еў як тузік, толька пыхціць. Выпілі як тузікі, красьнінькія ішлі. Як тут было. Вельмі дакладна (падыходзіць). Бірьвяно ўжо гатова, ляжыць як тут було. Шула стаіць як тут було. Як у бубен (звон) біць. Широка абгаеорваць. Па ўсёй дзяреўні як у буоін б'юць, што відзелі іх умесьці. Усе пры яе як у звон б'юць, толька ты адзін слухыць ня хочыш. Аднакр. Як у бубен (звон) ударыць. Тады был i як у бубін ударілі пы дзяреўні пры Сямёна с Хрісьціныю. Пра іх зразу як у звон ударілі, ого, сколька було рызгаворыў. Параўн. Б і ц ь у звон. Як улітый (уліт). Якраз па росту, фігуры (пра адзенне). Касцюм як улітый, дужа хырашо сядзіць, ні складычкі, ні маршчынычкі нійдзе. Ны табе ета пальто як уліта, i пашыць так ні ўсігда пашыіш. Пінжак як уліт, а штаны мяшком сідзяць. Як у птушкі. Бесклапотнае (жыццё). Яго жызьня як у птушкі: сяньня ны адном сучку піріспала, а нызаўтріга ну другой веткі пысядзела i шыпухым зукуа'ла. Як [у сябе] дома. Свободна, раскована (адчуваць сябе). Ты сябе дужа чуствыіш як дома, нада трошку скрамней быць. Яны прівыклі усюдых быць як у сябе дома. Будзь як дома, ні зубувай, што ў гысьцях. Як халоднаю вадою аблітый. Збянтэжана. Выйшыў адз Зыхарёнка як халодныю вадою аблітый. Як халоднаю вадою абліло. Збянтэжыла. Скызалі вы пра Домну, дык Сімінка як халодныю вадою абліло. Яго зразу як халодныю вадою абліло, як пымянулі пра копы. Як (што) аблупленага. Вельмі добра (ведаць). Такей то хвон-барон твой Дзім'ян, яго тут усе знаюць як аблупліныга. Кажныга чылавека знаў як аблупліныга. Мы зналі твайго прысьвятніка што аблупліныга. Як (што) аб (у) сцяну (сценку) гарох (гарохам). Аніяк. Ці ты яму гыварі, ці ні гыварі — ета як ап сьцяну гарох. Як ап сьцяну гарохым тулкуваньня тваё. Ды вас любэя словы даходзюць як ап сьценку гарох. Сколька гыварілі, сколька дукувалі, дык ім як ап сьценку
Дадатковыя словы
аблўпліныга, бюць, бўоін, дзімян, зукуала, падеў, пымянўлі, сучкў, чўствыіш
5 👁