ка, ні забот, ні клапот ні знаіць. Як птушка прыгыіць, у яго ўсё гатовыя, айдзе пашоў, там пыхадзіў, айдзе лёг, там піріспаў. Як рукою зияло, np., буд. Адразу, поўнасцю. Банкі пыставіла Сьдіпаніда, i ўсё як рукою зьняло, іна сьпецна банкі ставіць. Нада, каб Зьмітрачонык c табою пыгываріў, тады ўсю тваю хваробу як рукою зьніміць. Як рэпу (рэпку) грызець. Пра таго, хто хутка рашае заданы, наогул добра вучыцца. Самыя трудныя зыдачкі рішаіць як репу грызець. Хырашо пашоў ны навуку, yce прідметы вучыць як репку грызець. Параўн. X о ц ь р э п к у грыз і. Як [свае] шщь пальцаў. Дасканала (ведаць). Я Восьлінку знаю як пяць пальцыў, я, шчытай, там узгудуваўся. Дуброву мы зналі як свае пяць пальцыў, мы ж столька аттуля арехыў бралі. Як сваіх вушэй. Ніяк (не бачыць). Ня ўвідзіш ты большы пацьсітка як сваіх вушэй. Ня відзіць табе ножычка як сваіх вушэй. Як свет без ума (свет пацяраўшы). У непаразуменні, у бяздзейнасці. Па Лысый таре хадзіў нечыга як сьвет біз ума. Цігаіцца як сьвет біз ума, зыняція ніяк ні найдзіць. Я ня буду шукаць вас як сьвет пыціряўшы, самі явіціся. Каб ты ні хадзіў як сьвет пыціряўшы, а луччы б ныкыпаў бульбы. Г л. Як д з е нь пацяр а ў ш ы. Як свет стаіць. Заўсёды. Як сьвет стаіць вас ніхто ня вёў зу людзей i весць ня будзіць. Як сьвет стаіць ты быў трошку з дуршкыю. Як скрозь (праз) сон (ува сне). Няясна, смутна (памятаць, уяўляць). Нешта я чула як скрозь сон: пыміналі Піліпыва гумно. Як прас сон помню: прііжджаў у матроскый хормі, вісокій. Як ува сьне помніцца: ехылі сы звынкамі i дугі ў лентых. Як [старай] бабе сесць. Пра надзвычай малую плошчу. Тама асталыся лускуцінка як бабі сесьць, нада було ускыпаць ды кустоў сколька бульбы пысадзіць. Тута ў цябе німалыя плошчыдзь засеіна: як старый бабі сесьць. Як туз (тузік), жарт. Уволю (пад'есці, напіцца). Ha
Дадатковыя словы
дўгі, падесці, трўдныя
0 👁