Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Якога чорта. Выражэнне нязгоды. Якога чорта я туды пайду, там i бізь мяне поўна будзідь. Якога чорта аднаму кыла йструба дзелыць. Якога чорта ехыць за сьвет c такім. Гл. Н а я к о г а чо р т а. Як па струнке. Строга, дакладна (выконваць). Вывухріла свайго, ходзіць піряд ёю як па стрункі, што ні скажыць, усё спыўняіць. Не, я ўжо так ні хадзіў бы як па стрункі ні пірят кім. Як па часах. У дакладна ўстаноўлены, вызначаны час. Ты свайго пріўчыла, як пы чысах іўляіцца. Любіць, каб яму ўсё було як пы чысах, а тута гадзщь некылі. Гл. П а часах. Як пашаніцу (пашанічку) прадаўшы. Вельмі моцна (спаць). Вун яны у сяні'цы ны саломі сьпяць як пышаніцу прыдаўшы. Увесь дзень прыспаў як пышашчку прыдаўшы. Як перад богам. Чыстасардэчна (гаварыць, прызнавацца). Як піряд богым гыварю, што я там адну мінутку пыстыяла i нічога ні гываріла. Як піряд богым клянуся, што яны тут i нагою ні былі. Як перад замужам, жарт. Хораша, старанна (прыбірацца). Чыканіцца як пірідз замужым, нада ж на людзі сябе пыкызаць. Як пірідз замужым прібіраюцца. Я к перад свадзьбаю, жарт. Турботна. У вас тута зборы як піріц свадзьбыю, ці ні жджыцё каго. Старэй нешта скрябець гылаву як піріц свадзьбыю. Як плець (пляцёнка), рэдкаўж. Вельмі многа. Яблык було як плець, а во два гады саўсім німа, а раншы я гываріла, каб i меншы б. Гуркоў як пляцёнка, выбіраць ні спруўляісься. Як прагаварыў. Пра магчымасць сурокау. Як хто прыгываріў етыга дзіцёнка, учора быў мальчык як мальчык, сяньня кыбызщца, крівэй нейкій. Як прыгыварілі вы зь етым дажджом, ён ба саўсім ні нада быў. Як праскуры. Надта, прагна (чакаць, хацецъ). Вы ня помніця, вас тады ні було i на сьвеці, а мы, бувала, кусочыка сахыра жджом, жджом як прускуры. Каб пыгылыдаў, то й скарінку хлеба ждаў ба як прускуры. Як птушка. Бесклапотна (жыць). Жывець як птуш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йстрўба, нўся, стрўнкі, сяніцы
0 👁
 ◀  / 273  ▶