шэнька спрашывыць, дык рыскызаў усё як на духу. Мне таідца нечыга, я рыскажу як на духу. Як на карове (свінне) сядло. Нязграбна (сядзець). Хто табе шыў етый тулуп, ён ны табе як ны карові сядло. Нічога ўборы, толька яны на ём як ны карові сядло. Як ны сьвіньне сядло ны вас ны абеіх курткі сідзяць. Г л. Як к а р о в е сядло. Як на крыллях (крыллі). Шпарка, з вялікай ахвотай. Як на крыльліх ляцеў, знаў, што жджэць ніныглядныя. Пікні толька, што вічарінка, як на крыльлі будуць ляцедь. Як на леташній снег. Безуважна (адносіцца). Ны цябе глідзяць як на летышній снег, i на ўсе твае зыдываньні. Ны яго абрышчаюць уніманія як на летышній снег. Г л. Я к л е т а ш н і й снег. Як нанава (нанова) на свет радзіўся (нарадзіўся). Пра карэнныя змены ў выніку ўсведамлення мінулых паводзін, учынкаў. Посьлі таго случыя ён як наныва на сьвет радзіўся, саўсім ня тэй чылавек стаў. Пыглядзіка, ён жа як наныва на сьвет нырадзіўся, у горыдзі яго апцісалі. Пуўлючонык як нанова на сьвет нырадзіўся, i культурный стаў, i ўважыстый. Як на смех. Дрэнна (рабіць, атрымлівацца). Нашто ж дзелыць як на сьмех, калі ўзяўся, дзелый як нада. Уродзі i стыряіцца, a ў яго ўсё выходзідь як на сьмех. Як на теге. Адно да аднаго. Яно ж як ні пывязедь, дык адно зу другоя i чыпляіцца: сыма зьлігла i ён як на тоя руку злумаў. Як не было. Пра бясследнае знікненне. Нешта ж i етых як ні було, айдзе яны дзеліся. Як ні круціся (ні вярціся). Нягледзячы ні на што. Як ні круціся, прідзіцца ехыдь табе, некыга другога пыслаць. Як ні вярціся, ні атверцісься, рыскажыш, што тварілі. Гл. Як ні круці. Як ні ў чом не бывала. Звычайна. Збоку яго порь i сядзіць як ні ў чом ні бувала, як нічога ні знаіць. Я ж ішла як ні ў чом ні бувала, ці я знала што-небудзь пра іхнію сварку. Як няльзя луччы. Вельмі добра. Вокны давёў як нільзя луччы, дымасьліў усё як яечка
Дадатковыя словы
слўчыя, тулўп
0 👁