Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Шукаць (іскаць) канцы (канцоў). Высвятляць nepшапрычыны. Трудна шукаць канцы, столька ўремя упусьціўшы. Так апстряпыюць дзела, што й канцоў шукаць нейдзі будзіць. Позна вы хваціліся канцы йскаць. Ня тута ён ішчыць канцоў. Шукаць (іскаць) толк (толку). Імкнуцца дасягнуць узаемаразумення. У каго ты надумыўся толк шукаць. Нечыга ў яго шукаць толку, зь ім што ш чортым. Цяжола ў Рябца толк іскаць. Hy й нудуріўся зь імі, толку ўсё іскаў. Параўн. Н а х а д з і ць толк. Шумець (кружыцца) у галаве. Быць у разгубленасці. Столька ўсякіх дзялоў зразу нывалілыся, што ў гылаве шуміць. Хвытаісься за ўсё зразу, нійдзе ні ўсьпіваіш, ажно ў гылаве кружыцца. Пачын. Зашумець (закружыцца) у галаве. Я ўжо ні знаю, за што первыя хвытацца, у гылаве зушумела. У цябе б яшчэ скарей зукружылыся ў гылаве, каб столька нывалілыся с усіх бакоў. Шуры-буры. Беспарадак; навальніца. У яе ўсігда шуры-буры ў хаці. Шуры-буры ўшчынаюцца, каб дажджу ні ныгнала. Пыдняліся шуры-буры, кымаріка з дуба здулі. Шутава (шутавая) каша, неадабр. Беспарадак. Айдзе там зайдзіш, тама шутыва каша. У шутыву кашу i пыказывыцца ня хочыцца. Сыбяруцца, дык узноў зьдзелыюць шутывыю кашу. Шут гарохавый. Пусты чалавек, смешна апрануты. Быў шут гарохывый i астаўся, пусьцей каго i ці найдзіш. Нечыга строіць сь сябе шута гарохывыга. Пыглядзіця вы ны яго, вырідзіўся шут гарохывый i думыіць, дужа красіва. Шутка сказаць, адз., мн. Не проста. Шутка скызаць аднаму ў такую дарогу выпрывіцца. Шуткі скызаць жжаць адной столька, етыя жыта густлявыя. Шутка шуткай, часта мн. Што б ні гаварыць, але ж. Шутка шуткыю, толька тут дзела ідзець к свадзьбі. Шуткі шуткымі, ну ён табе дзела гаворіць. Жарт. Шуткі шуткымі, a будуць i авечкі. Шуткі дрэнныя (дрзнь, плахея, плохія, плахія, плохі). Пра сур'ёзнасць падстаў для трывогі. C такімі дзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здўлі, крўжыцца, надўмыўся, сурёзнасць, сыбярўцца, шўры-бўры, шўтыва
3 👁
 ◀  / 273  ▶