іскацца) белага дня. Сь дябе ўжо дос, нушукаўся белыга дня. Наішчыцца белыга дня, думыць жа як нада ня ўмеідь. П рацягл.-фінальн. Дашукаць (даіскаць) белага дня. Душукаіця белыга дня, што бульбу ў пацёмкых кыпаць будзіця. Ён дыіскаў белыга дня, найшоў сабе блыгыславеньня. Шукаць (іскаць) дзірку, неадабр. Займацца небяспечнай, антыграмадскай справай. Кылі шукаідь дзірьку, дык палучыдь, найдзіць айдзе-небудзь. Ай, ён даўно іскаў дзірьку, думыў, гылавы ні разу ня зносідь. Шукаць (іскаць) дугу на плячах (цераз плячо), жарт. Паводзіць сябе недарэчна. Ну як жа, мы знаім, ты зынят быў, шукаў дугу ны плічах. Вун ён твой Паўлюк, шукаіць дугу діріс плячо. Ну чаго ты, а можа ён дугу ны плічах ішчыдь. Знаю, знаю, пашоў дугу ціріс плячо іскаць. Шукаць (іскадь) дурака (дурачка, дурных), іран. Імкнуцца ігерахітраваць няўмела, прымітыўна. Hi там а дурука шукаіш, ны сябе луччы зірні. Думыў, тута яму зылатэя горы пыднясуць, дуручка шукаў. Дуракоў ішчы у другом месьці, тута ні пылытаісься. Што ты, прішоў сюда дуручка іскадь? Hi туды ты пупаў іскаць дурных. Шукаць (іскаць)загваздку ў лапці, іран. Займацца пустой, нікчэмнай справай. Як устаець, у яго i пычынаіцца работа — шукаідь загвыздку ў лапці. Можа табе хваціць загвыздку ў лапці іскадь. Непаўн. Пашукаць (паіскаць) загваздку ў лапці. Пакуль ні пушукаіць загвыздку ў лапді, пряма сам ня свой. Загвыздку ў лапці пыіскаў, а дяперь нада дзела дзелыдь. Шукаць (іскаць) іголку ў сене (у стагу сена). Займацца заведама безнадзейнай справай. Што цяперя шукаць іголку ў сені, нада було за ім пільнуваць ранты. Шукаць іголку ў стагу сена позна, была гылыва ны плічах учора падумыць. Ета табе іскаць іголку ў сені, толку ніякыга. Чаго ён ішчыдь іголку ў стагу сена, куды ён усё лета глядзеў. Непаўн. Пашукаць (паіскаць) іголку ў сене (у стагу сена). Ну ікая польза, што ён пушукаў іголку ў сені. Цяперя пушукайця іголку ў стагу сена, айдзе вы раншы былі. Схадзіў, пыіскаў іголку ў сені, вярнуўся ні ш чым. Паішчыдя іголку ў стагу сена, найдзіця толку
Дадатковыя словы
дугў, палўчыдь, пыднясўць
0 👁