Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
яны там піріработыліся. Працягл.-фінальн. Дараспасціраць зяпу. Стыхван твой дырыспысьціраў зяпу, уняўся, маўчыць i голысу ня чутна. Параун. Г о р л а рв а ц ь; Р а з я в а ц ь з я п у. Распінаць горла (глотку), груб., рэдкауж. Крычаць, лаяцца. Нечыга рысьпінаць горла, сам цаца уго ікая. Учора ён тут ш час рысьпінаў глотку, думыў, горлым усё ўзяць можна. Распраўляць крылле. Набірацца моцы. Вам нада скорей руспруўляць крыльля, вы ўжо можыця зыработыць ладна. Зак. Расправіць крылле. Яны зы пасьледнія ўремя рысправілі крыльля, ня то што бацька іх усё зумухрышкыю хадзіў. Узмацн.-множн. Параспраўляць (парасправіць) крылле. Вы пыглідзіцё на іх, як яны крыльля пуруспруўляюць. Прі новым стыршыне усе пырысправілі крыльля, хырашо павёў дзела. Працягл.-фінальн. Нараспраўляць крылле. Нуруспруўляюць такея шлэпырі крыльля, у іх усё міма рук пойдзіць. Распускаць зенкі, груб., рэдкауж. Шлъна ўглядацца. Чаго ты руспускаіш зенкі, ці ты знаіш, якім пыцьмаком я ішла біз дарогі. Зак. Распусціць зенкі. Кылі ён pacпусьціць зенкі, дык я січас піряд ім пісаць стану,—нягож. Распускаць крывілы (крынджалы), груб., рэдкаўж. Шпарка няўклюдна ісці. Віджу, пы правулку руспускаіць крівілы, я прістоіў лі варот: ніхай ляціць. Пастой трошку з намі, ні руспускай крінджалы. Зак. Распусціць крывілы (крынджалы). Куды яго пынясло, крівілы руспусьціў. Ого, якей дыбітнэй, распусьціць крінджалы, сьвет вылітыіць. Распускаць кузню, здзекл., рэдкаўж. Прагна есці. Час як ац стыла, a ўжо узноў руспускаіць кузьню. Зак. Распусціць кузню. Ны работу пыпля, а кузьню як pacпусьціць, пыдываць ні справісься. Распускаць мымры (мурзы), зняважл., рэдкаўж. Беспричинна плакаць. Пацскрёбыш твой i за шчэпычку pycпускаіць мымрі. Кылі просісься—ладна, а чаго мурзы руспускаць? Зак. Распусціць мымры (мурзы). Hi туды жушмень кінула, мымрі руспусьціў. Ны кацюху зыбыраніла іціць, нешта кархыіць, сядзіць, мурзы руспусьціў. Распускаць па ветру, неадабр. Траціць у пустую. к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мўрзы, пўсьціць, распўсьціць
6 👁
 ◀  / 273  ▶