Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Раскрываць (выкладаць, выкладываць) козыры (карты). Выяўляць планы, намеры, пачынаць дзейнічаць адкрыта. ё н ні сыбразіў нічога, яму нільзя було рыскрываць козырі. Каму яны рыскрываюць карты, тріпачу таму? Такому чылавеку ні нада выклыдаць козырі. Лісіцыю падлезіць к Аніську, тэй i выклыдаіць ім карты. Koзырі выкладывыць яго дужа ні зыставіш. Зак. Раскрыць (выкласць, вылажыць) козыры (карты). Сам раскрыў усе козырі, a тады дзівіцца, аткуля ім ета ізьвесна. Нада було проста раскрыць іх карты, К яму нада толька умела пыдыйцщь, ён січас выклыдзіць козырі. Як жа яны табе ўсе карты выклылі, як ты сумеў пыткаціцца? Я сьмела вылыжу свае козырі, i табе нечыга будзіць скызаць. Не, як ты ні пыткачывыйся, Максім табе карты ня вылыжыць. Узмацн. Параскрываць (параскрыць, павыкладаць, павыкладываць, павыкласць, павылажыць) козыры (карты), ён ужо даўно пырыскрываў козырі, ні січас. Яны быйстра вашы карты пырыскрываюць, ні зыдывайціся дужа. Вы ж самі пыраскрылі козырі, хто вас прасіў аб етым. Еткія хітряцы ня дужа пыраскрыюць карты, ні надзейся. Яны спужаліся i пывыклыдалі ўсе козырі зразу. Антону яны пывыклыдаюць карты, тэй дужа хырашо зь імі ўмеіць. Пріехылі i тэй жа мамент пывыкладывылі козырі: мы будзім тоя i тоя дзелыць. Нечыга абіжацца, кылі самі пывыкладывылі карты. Павылыжылі козырі як прыстачкі якея, нашто було так гываріць. Вы й самі знаць ня будзіця, як павылыжыця карты, вы ні знаіця, ны каго нырваліся. Гл. П а к а з ы в а ць козы p ы. Распаліць агонь, рэдкаўж. Справакаваць пэўныя ўчынкі, каб на іх пераключыць увагу. Нарошня ўсё було ўстроіна, нарошня рыспалілі агонь, каб пад етый шумок самім выпутыцца. Незак., адзінк. Распаліваць агонь. Нешта другей раз задумылі, рыспалівыюць агонь зь летышнію бульбыю, ны праўленьня зыяву пыдалі. Распасціраць зяпу. Нахабна крычаць, лаяцца. Хто йта етык зяпу рыспысьціраіць узноў, ці ні пріежджыя тэя? Зак. Распасцерць зяпу. Як рыспасьцёр зяпу, дык айдзе ты ўніміш, ён даўно прівык горлым браць. Узмацн.множн. Параспасціраць (параспасцерць) зяпы. Чужоя ім i ні брыдзіць, a зы сваё ого як пырыспысьціраюць зяпы. Пірід брігадзірым як пырыспасьцёрлі зяпы,— дужа 2. Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тріпачў
1 👁
 ◀  / 273  ▶