Зачапіць (пачапіць) ярмо на шыю. Глядзі', ато зачэпюць ярмо на шыю i будзіш цігаць цэлый век. Ты сам зычапіў сабе ярмо на шыю, i нечыга абіжацца. Чуць-чуць ні пычапілі ярмо на шыю. Г л. Н а д з я в а ць я р м о на ш ы ю. Чарапашшым шагам. Вельмі павольна. Пляцецца чыріпашшым шагым, мне аж ныдаела, я ўзіла i пабегла скарей. Так чыріпашшым шагым дайдзіш няскора, нада пыдымаць хлягі. Чарцей сляпіць, іран. Падманваць, імкнуцца скрываць відавочнае, выдаваць хлусню за гграуду. Нечыга сьляпщь чарцей, ізьвесна, к чаму ты ўсё верніш. Што вы чарцей сьлепіця, мы вас даўно рускусілі. Непаун. Чарцей пасляпіць. Пысьляпіў чарцей i дос, цяперь гыварі дзела. Працягл.-фінальн. Чарцей насляпіць (дасляпіць). Ты глядзі, насьлепіш чарцей, спросюць як з быгатыга. Адзін ужо дысьляпіў чарцей, пашоў сагнутый, цяперя твыя вочырідзь. Чарцям станець тошна, іран.; буд., np. При надзвычайныя ўчынкі. Яны тута разьвернуць дзела, што чырцям станіць тошна, яны хвацюць. Ат вашыя рызваротлівысьці чырцям станіць тошна. Жалка, што вас ні було, ато чырцям ба стала тошна, каб вы ўзяліся. Незак., адзінк. Чарцям становіцца тошна. Я віджу, так бяруцца за дзела, што чырцям становіцца тошна. Час ад часу. Рэдка, але неаднаразова. Час ач часу зыбігаюць, толька ні часта. Асколык час ач часу даець сябе чуствывыць. Час ад часу не лягчэй (не легчы). Пра пагоршанне абставін. Ну вот табе на, купіў, час ач часу ні ляхчэй. То адно, то другоя, час ач часу ня лехчы. I ў старшыя жызьня ні зыдылася, цяперя ў меншыя рукі зьвязыны, час ач часу ня лехчы. Часацца ў затылку (патыліцы). Выклікаць клопаты. Ага, чэшыцца ў затылку, пупаўся ў піряплёт. Па віду ні пызнаіш, скрытый дужа, а толька чысалыся ў патыліцы. Непаўн. Пачасацца ў затылку (патыліцы). Я знаю, аччаго ў іх пычысалыся ў затылку. Ну кылі й пычысалыся ў патыліцы, дык ні ў цябе, a ў мяне. Пачын. Зачасацца ў затылку (патыліцы). Крепка ў абоіх зычысалыся ў затылку. Трошку позна ў іх зычысалыся ў патыліцы. Уз
Дадатковыя словы
чўствывыць
0 👁