Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
у жызьні. Зак. Пацяраць след. Пыціряў яе сьлед, цяперя жалеіць, другея такея яму ні найціць. Цяраць шчот. Збівацца з ліку пры пералічэнні вялікай колькасці. Столька i курей, i ціплят, i вутык, што ўжо шчот ціряюць сколька. Зак. Пацяраць шчот. Шчытаў, шчытаў i шчот пыціряў, ня помню, сколька було. Усё прыдаюць ціплят, пырысят, гусей i склыдаюць гроты, склыдаюць, наверна, шчот грышам пыцірялі. Ч аго добрага. Верагодна. Маўчы ўжо, ато чаго добрыга з дарогі верніцца. Чаго добрыга яны i пупункі могуць сь ціцівою вынісьць. Чаго левай наге хочацца (левая нага хочыць), неадабр. Пра неабдуманасць учынкаў. Чаго левый наге хочыцца, то ён i дзелыіць. Ты ўсігда дзелыіш, чаго левыя ныга хочыць, каб сьпірва падумыць — дык не, етыга ні буваіць. Зак. Чаго левай наге захочацца (левая нага захочыць). Ці ў цябе ні буваіць: чаго левый наге захочыцца, то й сытваріш. У яго так — чаго левыя ныга захочыць, то й дзелыіць, а ты посьлі рысхлябывыйся. Чапляць на вудачку (вуду, кручок). Перахітроўваць. Іх проста чыпляць на вудычку. Сколька разоў чыплялі вас на вуду. Луччы ўсіх чыпляў вас ну крючок Гаўріла. Зак. Падчапіць на вуду. Што мы гыварілі, ён i паверіў, лоўка пыччапілі яго на вуду. Пыччапіў жа ты Колю на вуду дык пыччапіў! Г л. Ла в і. ць на в у д а ч к у; П а д ч а п і ць на в у д а ч к у. Чапляць хамут на шыю. Браць у поўнае падпарадкаванне, усяляк папіхаць. Як ета ты ня хочыш пынімаць, што табе чыпляюць хамут на шыю. Маўчы, а мне што, ніхай чыпляюць хамут на шыю. Зак. Зачапіць (пачапіць) хамут на шыю. Ніхай прыгыіць як хочыць, а хамут на шыю зычапілі. Сколька ні стыряліся, а ніяк ні ўдалося зычапіць хамут на шыю Асташонку. Доўга цыляў пычапіць мне хамут на шыю, а я рускусіў яго яшчэ залетыся. Г л. Н а д з я в а ц ь ха м ут на шыю; Пя т л ю на шыю ч а п л я ц ь. Чапляць ярмо на шыю. Браць або трапляць у поўнае падпарадкаванне, поўнасцю ганявольваць. Чыплялі мне ярмо на шыю зь іхнім пацьцёлкым, ну я аткызаўся. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўду, вўдычку, вўтык, падўмыць
0 👁
 ◀  / 273  ▶