Цяраць гады. Старэць. Так іна жысьць ідзець, патроху ціряім гады. Зак. Пацяраць гады. Мы пыцірялі свае гады, нам к вечыру ідзець, а ваша жызьня толька пычьь наіцца. Цяраць галаву. Губляцца ў цяжкім становішчы; надзвычай захапляцца. Ты чуць што i ціряіш гылаву зразу, а нада быць хлыднакроўній. Як яно ня ёсьць, дык ні ціряй гылаву. Зак, Пацяраць галаву. Са ўсіх бакоў як нываліліся, ён саўсім пыціряў гылаву. Пыціряў гылаву ат нейкія сапрыныўскія. Множн. Расцяраць голавы (галовы). Мы стыялі, нічога, а яны рысьцірялі голывы. Што ўжо там за дзеўкі такея, што вы ат іх голывы рысьцірялі. Як рысьціряюць галовы, толку ні палучыцца. Узмацн.-множн. Парасцяраць голавы (галовы). Адзін адно крічыць, другей другоя, усе пырысьцірялі голывы, ні знаюць, за што хвытацца. Што ж вы зразу пырысьцірялі галовы, тут нада крепкыя выдзіржка. Цяраць з віду. Траціць сувязь; забываць. Я ні разу ні ціряў іх зь віду, усё ўремя сьлядзіў. Зак. Пацяраць з віду. Іх усе пыцірялі зь віду. Мынтач такей усьлядзщь, ён зразу пыціряіць зь віду. Цяраць зямлю пад нагамі (з-пад ног). Траціць упэўненасць. Тута любэй можыць пыняць, што яны ціряюць зямлю пыд ныгамі. Пачуствывыў, што зямлю с-пад ног ціряіць, шашкі ў мяшкі i атетуля. Зак. Пацяраць зямлю пад нагамі (з-пад ног). ён ужо i так пыціряў зямлю пыд ныгамі, а ты ўсё пыдліваіш масла ў агонь. Як пыціряў зямлю с-пад ног, зылатэй чылавек стаў. Цяраць рассудак (памяць, розум, розвалку). Траціць здольнасць разважаць. Не ўжо, ты саўсім ціряіш рассудык, большы пры цябе нічога ні скажыш. Нечыга ціряць паміць, ні схадзі с ума, думый, што дзелыіш. Hi нада було розум ціряць, выхадзіць сь сябе. Як пымянулі яму шульля, ён саўсім розвылку пыціряў. Зак. Пацяраць рассудак (памяць, розум, розвалку). Нада ўвесь рассудык пыціряць, каб гываріць такоя. Ці ён паміць пыціряў, ці што, вярзедь што пупала. Калі пыціряў розум, мы можым нызад уставіць. Яны розвылку пыцірялі i ні знаюць, чаго хочуць. Цяраць след. Не мець ніякіх вестак. Ныпрасна ціряіш Зьмітракоў сьлед, ён ба табе ішчэ ні раз прігадзіўся
Дадатковыя словы
палўчыцца, пачўствывыў, пымянўлі, рассў, шўльля
0 👁