Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Цяжола на серцы (душэ). Аб прадчуванні непрыемнасцей, нягод. Нешта цяжола на серцы, як жду чаго-то. Цяжола неік ну душэ, дзеці нічога ня пішуць даўно, худзь ба чаго ў іх ні було. Цяжолая рука. Пра жорсткага, бязлітаснага. У яго цяжолыя рука, мілысьці ня жджы. У твайго старога была цяжолыя рука. Цяжолый на нагу. Павольны, нерухавы. Нешта ты рана стаў цяжолый ны нагу. Яго трудна куды дыслацца, ён цяжол ны нагу. Цяжолый на пад'ём. Неэнергічны, нерухавы, лянівы. ён быў цяжолый ны пад'ём, нялёхка було у чом-нібудзь рышшывяліць. Цяжолый на руку. Пра таго, хто жорстка карае. Іван цяжолый ну руку, яго доўга будзіш помніць. Цяляты язык ат'елі, неадабр. Пра недарэчнасцъ маўчання. Вам, знаць, ціляты язык ат'елі, слова з вас ня выцігніш. Ня трогый, яму ціляты язык ат'елі. Узмацн.множн. Цяляты языкі паат'ядалі (паат'елі). Верна, ціляты ізыкі пыт'ідалі, муўчаць як нямэя. Ці вам ціляты ізыкі пат'елі ці што. Цямнець у вачах (уваччу). Рабіцца дрэнна ад стомы, хвалявання. У вычах цямнеіць, гледзічы на ўсё ета. Боль пряма ніпірінасімыя, ажно ўваччу цямнеіць. Зак. Пацямнець у вачах (уваччу). Глянулі мы — пылаіць усё чыста, у вычах пыцямнела. Зушумела увушшу, пыцямнела уваччу, твае речы, мой мілёнык, большы слухыць ні хачу. Цярацца ў дагадках (мыслях), кніжн. Не знаходзіць тлумачэння. Чаго яны столька ня пішуць, я пряма ў дыгадкых ціряюся. Яны ціряюцца ў мысьліх, хто мог пытхадзіць. Зак. Пацярацца ў дагадках (мыслях). Мы саўсім пыціряліся ў дыгадкых, айдзе вы маглі дзівацца. Я дык у мысьліх пыціряўся, як увідзіў іх умесьці. Цяраць башку, груб. Губляцца ў складаным становішчы. Німа ач чаго ціряць башку, бяды то такея случылыся. Зак. Пацяраць башку. I раншы быў ні такей як усе, a цяперя саўсім пыціряў башку. Гл. Ц я р а ць гал а в у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ателі, паателі, паатядалі, падём, пателі, пытідалі, слўхыць, увушшў, ўваччў
0 👁
 ◀  / 273  ▶