Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
сколька мой бацька цягнуў лямку у зяціцкіх паноў. Hi мае сілы цягнуць ету лямку. Цягнуць на аброці (вожках), жарт. Настойваць на запрашэнні. Цягнуць яны ны аброці Клімінка, такей-то госьць важный. Чаго яе цягнуць на вожкых, ня хочыць — ніхай ня йдзець. Зак. Зацягнуць на аброці (вожках). Яны такея, што ны аброці зыцягнуць, ні ацстануць. Анька ні разу па выпіўкых рысхаджывыцца ні любіла, яе нікуды нільзя було на вожкых зыцягнуць. Пачын. Пацягнуць на аброці (вожках, вяроўке). Hy канешня, цябе каб ны аброці пыцягнулі, тады б ты пашоў. Ждуць, што іх на вожкых пыцягнуць. Можа цябе ны вярёўкі пыцягнуць нада? Гл. Н а в я р о ў к е ця г н у ц ь, Цягнуць рызіну, неадабр. 1. Зацягваць справы. Большы некуды, як цягнуць різшу зь естымі бумажкымі. 2. Доўга i нудна гаварыць. Як пычанець різіну цягнуць, слухыць нілізя. Пачын. Пацягнуць рызіну. 1. Нарошня пыцягнулі різіну, каб яны ні пасьпелі выіхыць. 2. Прішоў i пыцягнуў різіну, слухыйця яго, а мне зы травою бежч нада. Законч. Адцягнуць рызіну. 1. Нумуштрувалі, ацьцягнулі різіну, нарошня ўсё дзелылі, каб я ня ехыла. 2. Ацьцягніць різіну зь яго дыкладым, заснуць yci. Працягл.-фінальн. Нацягнуць (дацягнуць) рызіну. 1. Ныцягніць різіну, што мы другую карову возьмім. Дыцягнуў різіну, што й бізь яго абыйшліся. 2. Ныцягнуў різіну: yce плюнулі i рызыйшліся. Гл. Ц я г н у ць в а л ы н к у. Цягнуць сілы. Вымотваць цяжкай працяелай працай. Пастройка, пірястройка дужа цягнуць сілы, ета цяжолыя дзела. Зак. Выцягнуць сілы. Ты зь яго хочыш саўсім выцігнуць сілы, ён i так стыряіцца крепка. Цяжалець на нагу. Старэць, рабіцца менш рухавым. К паўсотні ціжалеіш ны нагу, ня тэй становісься, што ў дваццыць. Непаўн. Пацяжалець на нагу. Рунувата ты пыціжалеў ны нагу, у твае гады ішчэ нада быць чукавейшым. Цяжалець на пад'ём. Траціць энергію, рухавасць. Нешта ж ты ціжалеіш ны пад'ём, ці даўно гогылім насіўся. Непаўн. Пацяжалець на пад'ём. Зы пасьледнія ўремя пыціжалеў ны пад'ём, ня то што гадоў дзесіць таму нызад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ацьцягнўлі, дыцягнўў, зыцягнўць, падём, пыцягнўлі, слўхыць
1 👁
 ◀  / 273  ▶