Як папусьціцца, то й будуць выцягывыць жыльля. Зак. Выцягнуць жылы (жылле). Пакуля ня выцігнуць жылы, ні ацступюцца. Выцігнулі пасьледнія жыльля, большы нечыга цягнуць. Узмацн. Павыцягываць (павыцягнуць) жылы (жылле). Калі пупалі ў свае рукі, то пывыцягывыюць жылы. Зы два гады пывыцягывылі жыльля с Кузьмы, усё пыдыбралі. Мы ім гыварілі, што павыцігнуць жылы, дык ці іх уверіш. Што, глідзіцё, каб яшчэ с каго жыльля павыцігнуць. Цягнуць (выцягываць) за вушы. Аказваць усялякую дапамогу. Ну ня будзіш жа ты яго ды сырыка гадоў цягнуць за вушы, нада ж яму сымаму ўчыцца жыць. Ныдаела выцягывыць за вушы сы ўсякыга балота. Зак. Выцягнуць за вушы. Цябе ж нідаўна выцігнулі за вушы, а ты яшчэ лезіш. Узмацн. Павыцягываць (павыцягнуць) за вушы. Ета дзядзька добрый, пывыцягывыў за вушы, ато б вам далі места. Скажыця хуць спасіба, што за вушы павыцігнулі. Цягнуць (выцягываць) кляшчамі. Дабівацца яснага, зразумелага выказвання з вялікімі i працяглымі намаганнямі. Гыварі скарей, каб сь цябе ні цягнулі клішчамі. Чаго ён ня можыць як людзі скызаць, што зь яго нада выцягывыць па слову клішчамі. Зак. Выцягнуць кляшчамі. C Проські толька клішчамі можна па слову выцігнуць, а так нічога дужа ні даб'есься. Узмацн. Павыцягываць (павыцягнуць) кляшчамі. Ай, зь іх пакуля пывыцягывыіш клішчамі, трудна толку дабіцца. Чуць-чуць павыцігнулі клішчамі, па слову ў час цэдзюць. Цягнуць за душу. Дакучаць; прымушаць. Прідзіць, рысьсядзіцца, цягніць зу душу i цягніць. Сядзіш i сядзі моўчынька, цябе ніхто зу душу ні цягніць. Цягнуць за хвост, жарт. Прапаноўваць нясмеламу, запрашацъ яго. Ну нашто ж яго цягнуць за хвост, расьсьмеліцца i сам пыд'явіцца. Цягнуць за язык. Прымушаць гаварыць, выказвацца. Усё дно як яго цягніць хто зы язык. Цябе ж ніхто ні цягнуў зы язык, чаго було патторкывыцца. Зак. Пацягнуць за язык. Яе, знаць, зы язык пыцягнулі тріпануць такую лухту. Цягнуць лямку. Цяжка працаваць. Ты ні знаіш
Дадатковыя словы
ацстўпюцца, дабесься, душў, папўсьціцца, пыдявіцца, сымамў, тріпанўць, цягнўлі, цягнўць
0 👁