мацн. Начасацца ў затылку (патыліцы). Большы некуды нычысалыся ў яго ў затылку. Hi тваё дзела, сколька ў мяне нычысалыся ў патыліцы. Законч. Адчасацца ў затылку (патыліцы). Яму ні пра копы аччысалыся ў затылку, зу другоя быяўся. У цябе ў патыліцы аччысалыся, цяперь ты спакоін. Часаць кулакі (кулачча), іран. Мець жаданне пабіцца. Ходзіць, кулакі чэшыць, піряломы нейкія ішчыць. Тэй быў вогірь, усё кулачча чысаў. Непаўн. Пачасаць кулакі (кулачча). Ап прясла пычашы кулакі, калі места ім ні найдзіш. Ці ні зьбіраісься i ты пычысаць кулачча? Шматкр.-няпоўн. Пачэсываць кулакі (кулачча). Ны каго ён там пачэсывыіць кулакі? Хадзілі тут, піхаліся, кулачча пачэсывылі. Законч. Адчасаць кулакі (кулачча). Уняўся, аччысаў кулакі, стаў i діх, i спакоін. Аччэшыць кулачча, так аччэшуць, што дзісятыму зыкажыць. Працягл.-фінальн. Начасаць (дачасаць) кулакі (кулачча). Нычысаў кулакі, дайжа нячутна стала. У нас ба ён дычысаў кулакі, у нас ба ён як мыш сядзеў. Дачэшыш кулачча, найдзіш пятлю, пылядзіш, што найдзіш. Гл. К у л а к і чэ шу ц ц а. Часаць (прычэсываць) адным грэбнем (пад адну грабёнку). Ураўноўваць. Тута трудна чысаць адным гребнім. Ен саўсім ні рызьбіраіцца ў жызьні, усіх чэшыць пыд адну грябёнку. Hi прічэсывый адным гребнім нас i іх. Hi нада прічэсывыць пыд адну грябёнку i нас, i дуччань. Зак. Прычасаць адным грэбнем (пад адну грабёнку). Ты ўсіх прічысаў адным гребнім. Пыд адну грябёнку прічысалі i тых, i етых. Працягл.-фінальн. Начасаць адным грэбнем (пад адну грабёнку). Начэшыць адным гребнім, дасьць толку. Ну што, нычысаў пыд адну грябёнку, увідзіў сам, што пулучылыся. Гл. М ер а ць а д н ым а р шын а м. Часаць (скрэсць) затылак (у затылку, патыліцу, у патыліцы, галаву). Сур'ёзна задумвацца. Цяперя ён крепка чэшыць затылык, думыіць, як вывірнуцца. Чысалі, чысалі ў затылку, дый чысаць большы некуды — так іх було пріжала. Чэшуць абоя патыліцу, ні знаюць, як яно паверніцца. Цяперя Зьмітрок чэшыць у патыліцы, знаіць, чым ета дзела пахніць. Чысалі гылаву усе разым, думылі, саўсім швах дзела. Што, пріходзіцца скресьць затылык, а як ба ж ты думыў на сьвеці жыць
Дадатковыя словы
сурёзна
1 👁