Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Хоць рэпу (рэпку) сей. Пра вялікі бруд (звыч. на дзецях). У тваіх вушах хуць репу сей, яны ат роду ці мытыя. Ны гылаве грязі хуць репку сей, вырысьціць біз удабренія. Хоць сьвятых вынасі (вон нясі), неадабр. Пра страшэнны шум, гвалт, лаянку. Пыднялі ў хаці тырырам хуць сьвятых вынасі. Кажный вечыр такоя твыряць хуць сьвятых вон нясі. Хоць стой хоць падай. Пра няпэўнасць становішча. Ай, тута яе жызьня хуць стой хуць падый. Хуць стой хуць падый, тута трудна што-небудзь прідумыць. Хоць тапор вешай (падвешывай, чапляй). Пра накуранасць у памяшканні. Я зайшоў, а тама хут тапор вешый, з-за дыму ня відна нічога. У вас тута хут тапор падвешывый, дзьвері аччынщя. Дыму, што хут тапор чыпляй, ні прыдыхнуць. Хоць у агонь [хоць у ваду]. Пра гатоўнасць на любыя, самыя адчайныя ўчынкі. Толька нымякні, січас гатоў хуць у агонь. Ну, с табою мы хуць у агонь. ён у любоя ўремя гатоў хуць у агонь хуць у ваду. Хоць у вір галавою. Пра безвыходнасць становішча. Зразу хырашо, хырашо, а тады як прідзіцца хуць у вір гылавою, тады к маткі бягіць. Хоць у лоб страляй (стралі, стральні, стрэльні, стрэль). Пра непаслушэнства. Хуць у лоб стріляй, ня хочыць нічога пынімаць. Ну i зыдаўся неслух, хуць у лоб стрялі, ня слухыіць нічагенічка. Такей балыўнік стаў, сарвігылыва, хуць у лоб стряльні нікога ў рязон ні бярець. Часта буваіць, што ўвапрецца, хуць у лоб стрельні. Хуць у лоб стрель, ні паслухыіць, калі што ні пы яго. Хоць у магілу лезь. Пра безвыходнасць становішча. Хуць у магілу ат яго адурюваньня лезь. С такім мужуком дыжывесься, што хуць у магілу лезь. Хоць у пятлю лезь (у пятле захлясніся). Пра безвыходнасць становішча. Другей раз, кажыцца, хуць у пятлю лезь, а тады неік абдумыісься. Калі табе хуць у пятлю лезь, то што тады гываріць пры Аксюту. Мне січас i так хуць у пятле зыхлясьшся, а ты ні спыгыдаіш ні ў чом. Ну што ты гаворіш хуць у пятле зыхлясьніся, i ціжалей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абдўмыісься, прыдыхнўць
0 👁
 ◀  / 273  ▶