Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
буваіць, ды жывуць. Параўн. Хо ць [галавою] у пятл ю; Л e з ц ь у п я т л ю. Хоць у столь галавою. Пра звышмагчымы адчай. У яе цяперя жызінь хуць у столь гылавою. Було ў мяне такоя два разы, пріхадзілыся хуць у столь гылавою. Хрыста (бога) няма, цяппр. Пра несумленнага, жорсткага. Хріста ны табе німа, чылавек, якую ты дурату выдумывыіш. Хріста ў іх ні було, у тваіх хваліных. Бога ў твайго сьвёкыра німа, ці ета б другей стаў такоя дзелыць. Хрыста радзі. 1. Жабруючы (прасіць). Hł пайду ж я табе прасіць хріста радзі. Було ўремя, ł ў нас хадзілі хріста радзі. Схадзі, можа табе дадуць хріста радзі. 2. Вельмі (прасіць). Зьдзелый ты мне хріста радзі етыя вароццы. Ты ўсігда любіш, каб цябе прасілі хріста радзі. Хрыстова нявеста, зняважл. Векавуха. Айт, нягеглыя нейкія i няўрёміны сідзяць хрістовы нявесты, каму яны нада, зьесьць пы-чылавечыску ні зварюць. Хрыстом-богам. Вельмі настойліва, пераканальна (прасіць). Хрістом-богым прасіла, усё дно ні паслухыў. Любіць, каб яго хрістом-богым малілі. Хрэст класць (лажыць). Урачыста абяцаць. Каторый ужо раз ты зырікаісься, хрест кладзеш. Хрест лажыць умеіць, толька яго зыріканьніў хвытаіць ны два дні. Зак. Хрэст пакласць (палажыць). Аць сянішніга дня я хрест гіыклаў, дайжа у тэй бок ні гляну, айдзе гарелка стыяць будзіць. Сяньня хрест паложыць, a заўтря забыў на ўсё. Хто куды. У розныя бакі; нязладжана. Ляцелі хто куды, мы думылі, тама нівісь што. Мы ета так груба: «Сюда, сюда!» — дык яны хто куды ўроссып. Hi разу ў іх ні було гырнізацыі, усігда хто куды. То адзін біз другога ня могуць, то разым куды хто хвырьк. Хто ў лес хто па дровы. Нязладжана, уразород. Яны ўсігда дужа ні гырнізовыныя, у іх хто ў лес хто па дровы. Во зывялі, хто ў лес хто па дровы. Худа-бедна. 3 цяжкасцю, з намаганнямі. Худа-бедна пыгрябок бульбы ныкыпалі. Худа-бедна год праклыпылі, нада думыць, як далыны жыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдўмывыіш, паслўхыў, уразброд
0 👁
 ◀  / 273  ▶