Хоць пулю ў лоб [пусці (пускай)]. 1. Пра безвыходнасць. ён тады дажыўся хуць пулю ў лоб. Бязвыхыдныя пылажэнія, хуць пулю ў лоб пусьці. Я ні хачу так дыжывацца, што хуць пулю ў лоб пускай. 2. Пра непаслушэнства. Хут ты яму пулю ў лоб, ні паслухыіць, кылі ўвапрецца. Лёг i ляжыць, хуць пулю ў лоб пусьці, ня хочыць слухыць. Хуць пулю ў лоб пускай, ня зьдзьві'ніцца зь места. Хоць разарвіся (парвіся). 1. Пра перагружанасць працай. Работы летым хуць рызарьвіся, каб чатырі рукі було, ні хваціла б. Січас ны мяне нывалілыся ўсяго хуць парьвіся. 2. Пра дарэмнасць намаганняў, няўдзячнасць. Твайму Антону дзелый хуць рызарьвіся, спасіба ні пачуіш. Хвытай хуць парьвіся, ня дужа пацскочыць паможч. Хуць парьвіся, усяго ні пірядзелыіш. Хоць расперажыся. Пра вялікую колькасць чаго-н. для спажывы. Столька було ныгатоўліна — i нываріна, i напечына, i сьцюдню разьліта, i вінігреты ўсякія — еж хуць рысьпіряжыся. Во бліны, a вун сьмітана ў латкі, поўныя — еж хуць рысьпіряжыся. Сталы былі зыстаўліны усім усякім — хуць рысьпіряжыся. Хоць ровам раві. Пра немагчымасць уздзейнічаць, выклікаць спагаду, выканаць. Астанісься адна ў хаці, дык хуць рёвым ряві. I ныхальный, i бяссовісный, хуць рёвым ряві — ніякыга сачуствія ат яго. Тама калодзішча як каню дзёрнуць, хуць рёвым над ёю ряві — ні ўскладзеш. Хоць рэж [на часці (кускі)]. Пра немагчымасць уздзейнічаць. Упёрся — ні пайду, i ня пойдзіць хуць реж, я яго знаю. Дужа упорлівый, хуць реж ны часьці, нічога ні паслухыіць. Хуць ну кускі реж ці боім забі, a калі сь первыга слова ні паслухыў, то ўжо нічога ня зьдзелыіш,— i ў каго ён такей урадзіўся? Хоць рэпку (рэпу) грызі, жарт. Пра безвыходнасць. Ну, раз дажыўся хуць репку грызі, то дзелыць табе нечыга. Пріжыўся хуць репу грызі, a раншы i аць сьмітанкі атвырачывыўся. Хоць рэпку (у рэпку) пей. Пра безвыходнасць. Да, яго пылажэнія хуць репку пей, i помышчы ніякія ніаткуля. Івану хуць у репку пей, крепка пупаўся із-зы свае бяздумнысьці. Г л. П е ць рэ пк у; П е ць у рэпку
Дадатковыя словы
бяздўмнысьці, зьдзьвініцца, ніаткў, паслўхыіць, сачўствія
0 👁