Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
хуць махылым мыхай, ні аччэпісься. Хуць махылым мыхайся ат етых курей, як сенцы аччыніў, так яны кучыю грімяць. Параўн. М а х а л а м ма х а ц ц а. Хоць на кій вярні. Вельмі многа. За зіму утрёх пылацён ныткалі хуць на кій вярні. Хоць на край свету. У любое месца. У любэй мамент гатоў хуць ны край сьвету, доўга угыварівыць ні нада. Скажы, i пойдзіць тую мінуту хуць ны край сьвету. Параўн. Н а к р а й с в е т у. Хоць на нож (шыла). Пра гатоунасць на любую рызыку. Такей ужо аччаінный, хуць на нож у любую мінуту гатоў. Hi на што ні глядзіць, хуць на шыла i лезіць. Хоць на сцяну (сценку) лезь (кідайся). Пра безвыходнасць становішча. Во замуж бабі пупаўся, хуць лезь ны сьцяну ат такога замужа. Хуць ны сьцяну кідайся, нічым яму ні паможыш. Хуць на сьценку лезь ат іхных угаворыў, яны ныўгыварівыюць. Яму сьмешкі, а ёй хуць на сьценку кідыйся. Параўн. Л е з ць на с цяну. Хоць нож у серца. Нізашто, ні ў якім разе. Хуць нож у серца, ні паслухыіць, будзіць сваё тваріць. Хоць [па костачках] разбяры. Пра ціхмянасць, рахманасць. Етый конь ціхій, хут ты яго рызьбярі, будзіць стыяць. Пацьцёлкым была хуць рызьбярі, а січас носіцца з рыгамі — пыдыйцщь папробый. Дужа спакойныя цёлычка, хуць яе па костычкых рызьбярі. Хоць плач [хоць скач]. Пра немагчымасць уздзейнічаць. Стругаю, стругаю, а яно ўсё шурпатыя, ні пулучаіцца хуць плач. Хуць плач зь естым скатом, ліцяць на злом гылавы куды пупала. Во пупаўся ў піряплёт, хуць плач хуць скач. Хоць прасі хоць малі. Пра безумоўную адмову. Хуць прасі хуць малі — i ня ўпросіш, i ня ўмоліш, нічога ды яго ні даходзіць. C адным дыгаворісься пы-чылавечыскі, а другога хуць прасі хуць малі — ні паслухыіць. Хоць пруд прудзі. Пра вялікую колькасцъ, мноства. Ныкрятыў кучы бульбоўніку хуць пруд прудзі, куды зь ім дзівацца. Нечыга яму стыгнаць, тамыцька грошы нухувана хуць пруд прудзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паслўхыіць
0 👁
 ◀  / 273  ▶