Хоць кінь хоць клін. Пра безвыходнасць. Дыжылася хуць кінь хуць клін. Хуць кінь хуць клін, выхыду мне тады саўсім ні було. Хоць кол на галаве цяшы (чашы). Пра поўную незгаворлівасць, непаслухмянасць. Яму хуць кол ны гылаве цяшы, во настолька ня хочыць слухыць. Што скажы, нічога ні пынімаіць, хуць кол ны гылаве чашы. Хоць круць-верць хоць верць-круць, жарт. Пра адсутнасць розніцы, ідэнтычнасць. Хуць круць-верць хуць верць-круць, а як ні було ў яе нырмальныя жызьні зь естым мужуком, так i ня будзіць. Хоць куды. 1. Куды-н., у любое месца. Сыгласін ехыць хуць куды. Хуць куды пойдзіць, толька пызаві. 2. Вельмі добры. Хуць куды дзеўка, другую такую найціць пыспрабуй. Войстрый, лёгінькій, хуць куды тапорік. 3. Вельмі добра. Захочыць — зьдзелыіць хуць куды. Шуба пашыта хуць куды, у ёй ніякій мароз ня пройміць. Хоць лажыся (кладзіся) ды памірай. Пра безвыходнасць. Ен апусьціўся, дажыўся так, што хуць лажыся ды пымірай. Я ніяк толку ні дыбяруся, хуць кладзіся ды пымірай. Хуць кладзіся ды пымірай зь еткімі неслухымі. Хоць лапатаю грабі. Пра вялікую колькасць, мноства. Ніхай дужа ні плачыць, ні прітвыряіцца, у яе грошы хуць лупатыю грябі. Тама зыпасыў ныкладжына хуць лупатыю грябі. Параўн. Г р э с ц ь ла п а т а ю. Хоць лопні (трэсні). 1. Пра немагчымасць уздзейнічаць. Хуць лопні, зь ім ні дыгаворісься. Лёньку гываріць біспалезна, хуць тресьні — ні паслухыіць. 2. Пра безумоунасцъ, абавязковасць выканання. Хуць лопні — зьдзелый яму i слова ні гыварі. Ідзі хуць тресьні i ўсё, ні на што ня хочыць глядзець. Хоць ляж (разбіся). Пра абавязковасць выканання. Дывай яму грошы ны касьцюм ету мінуту хуць ляж, — так прістаў. Пішыць: прііжджай хуць разьбіся, а ны каго я кыравёнку кіну, ня думыіць. Хоць лясніся (ударся). Пра непаслухмянства. Хуць лясьніся, нічога зь ім ня зьдзелыіш. Ня слухыіць i большы нічога, хуць ударься с такім чылавекым. Хоць махалам махай (махайся). Пра немагчымасць пазбавіцца, адчапіцца. Як прістануць, як прівяжуцца
Дадатковыя словы
дыбярўся, паслўхыіць, пыспрабўй, слўхыіць
0 👁