Былі дыжыліся хуць з моста ў воду. Ат такога мужука як ты хуць з моста ў воду. Хоць з пушкі страляй. Пра немагчымасць уздзейнічаць. Хуць с пушкі стріляй, ды яго нічога ні даходзіць. Такім хуць c пушкі стріляй — ніякыга толку. Хоць зубамі грызі. Пра цвёрдае, сухое. Яно тута засохла ўсё й пірясохла, хуць зубамі грызі — ні дзьдзіраіцца. Прікарела хуць зубамі грызі, нада ў атмочку дні ны два класьць, тады, можа, атмыіш як-небудзь. Хоць зубамі ляскай (лескачы). Пра незгаворлівасць; адсутнасць неабходнага. У такея хызяйкі хуць зубамі ляскый, ня дужа пажывісься. Пріжыліся — крошкі хлеба німа, хуць зубамі ліскачы, нада скарей у лаўку бежч. Параўн. Л я с к а ць з у б ам i. Хоць іголкі збірай (сабірай). Пра светлую, месячную ноч. Што ж ты ні замеціў, што цякець, усю хату пытплавіла, тут жа відна хуць іголкі зьбірай. Учора была ноч сьветлыя хуць іголкі сыбірай, a сяньня ня тоя. Хоць каравул крычы. Пра нясцерпнае, амаль невыноснае становішча. У яго жызьня хуць кыравул крічы, грызуць c усіх бакоў. Тады нам як прішлося хуць кыравул крічы, ніякыга выхыду. Хоць карціну (карцінку, партрэт, палтрэт) пішы. Пра выключную прыгажосць. Прівёз сабе ca сьвету жонку, дык хуць карціну пішы зь яе, толька есьць варіць ня ўмеіць. У яго красівыя дзяўчонычка пыдрыстаіць, хуць карцінку пішы. 3 вас хуць партрет пішы, пара на ўсіх сто з гакым. Ен сяньня харош, хуць палтрет пішы. Хоць касу закладай (закладывай). Пра вялікую колькасць (звыч. грыбоў, ягад, шчавелю). Ну другую лашчьшку як нарьвесься, хуць касу зыклыдай, аж красна ат пыдасінывікыў. На хутырі пы кынавых було шчаўлю хуць касу зыкладывый. Хоць кінь (выкінь, кідай, выкідай). Пра рэч, не вартую ўвагі. Во пашыла кохту дык пашыла, хуць кінь. Хуць выкінь — тыкая твыя бульба, у рот нільзя ўзяць. Зьдзелыў дык зьдзелыў граблі, хуць кідай на месьці. Купіла пулусітык хуць выкідай, мукі насыпыла, a ён з двух бакоў ацьсеў
Дадатковыя словы
грызўць, кыравўл, пўшкі, хўтырі
3 👁