Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
хуць у гроб ляж. С такім чылавекым жыць хуць у гроб кладзіся. Аць цябе хуць у зямлю лезь, ты ж нічога паможч ня хочыш, дайжа дзіцёнка ні памьгіш. Хуць жывым у гроб кладзіся з вамі, каб хуць у чым-нібудзь сачуствывылі. Так духі ат'елі, што хут ты жывым у гроб ляж ат іх. Што ты дзелыіш, як ты пуступаіш, хуць у гроб жывым кладзіся ат твайго атнашэнія, ты пры сям'ю i думыць забыў. Ёй було прішлося хуць жывою у зямлю лезь, саўсім выхыду ня відна було. Параўн. I ц i ц ь у м а г i л у. Хоць за бок (за бак) укусі (кусай, угрызі, гладані). Пра немагчымасць уздзейнічаць. Пысылала — ня йдзець, хуць за бок укусі. Кычаіцца вун ны саломі, хут ты яго за бык укусі. Ну сколька ж над ім канькыць, хуць за бок яго кусай. Хуць за бок угрыз! твайго Іваньку, такей ён слухмяный. Хуць за бык угрызі етыга хлыпца, ні капількі ня слухыіць. Хуць за бок глыдані, ня хочыць ехыць. Г л. К у с а ц ь з а б о к. Хоць заваліся. Пра вялікую колькасць розных рэчаў. Дроў у іх хуць зываліся, ны два гады абясьпечыны. У яе ўсігда i бобу, i гароху, i квасолі хуць зываліся. Хоць закачайся. Пра выключна добрыя ўмовы жыцця. 1х жысьць хуць зыкычайся, такея выгыды німа нійдзе. Твыя жызьня хуць зыкычайся, што табе атходзіць. Хуць закупайся. Пра поуную забяспечанасць, выгоды. Усяго ў яе поўна хуць зукупайся, ёй пры такія выгыды ранты i ня сьшлыся. Хоць за лаб (за лоб) цягні (ухваці), жарт. Пра непаслухмянасць. Нешта сяньня ўпёрся, ня йдзець хуць за лыб цягні. Хуць за лыб ухваці такога неслуха. Еткій бальшэй мальчышка, а яго хуць за лоб цягні, ай, як стыдна. Што йта цябе стала хуць за лоб ухваці. Хоць здохні (здыхай, выцягніся, выцягывыйся), груб. Пра безнадзейнасць заслужъщъ удзячнасць, дасягнуць завяршэння i г. д. Дужа нісызнацільный чылавек, хуць здохні ні ў чом ні паможыць. Хуць здыхай тут, дык ні глянуць i ў тэй бок. Хуць выцігніся, ні дыстану, пальцымі трогыю, а ні схвачу. Ці хырашо табе, ці духі вон лезуць, хуць выцягывыйся ні пыспыгыдаюць. Хоць з моста ў воду. Пра поўную безвыходнасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ателі, сачўствывылі, сямю
1 👁
 ◀  / 273  ▶