Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ласьледнія ўремя саўсім другей стаў. Параўн. В i ц ь в я p о ў к i. Хоць галавою аб (у) сцяну (сценку) біся (ударся). Пра безвыходнасць становішча. Мне раз було хуць гылавою ап сьцяну біся, во як було. Адной астацца дужа цяжола, сядзіш як турык у хаці, хуць гылавою ап сьценку біся. Зь імі хуць гылавою ап сьцяну ударься, нічога ні дыпяўшсься. То гываруша, дзень i ноч ні змуўкаіць, а то нешта найдзіць ны яго, хуць гылавою ап сьценку ударься, слова ня выцігніш. Паедуць, астануся адна, будзіць хуць гылавою ў сьцяну біся. Хуць гылавою ў сьценку біся, дык нызад ні падыміш. Зь естым артамоным хуць гылавою у сьцяну ўдарься, нічога ні ўталкуіш. Чаго с табою стала хуць гылавою у сьценку ўдарься, як шымак нейкій. Хоць [галавою] у пятлю. Пра гатоунасць да безразважных учынкаў. Вашыму атлёту усё ніпачом, любую мінуту гатоў хуць у пятлю. Яму хуць гылавою ў пятлю, абы толька лезьць куды. Хоць гвалту (гвалтам) крычы. Пра немагчымасць знайсці выхад самастойна. На нейкыя поля выбілыся, а куды i што — ні знаю, стаю адна, нійдзе ні гука, хуць гвалту крічы, ніхто ні пачуіць. Нійдзе нікога, хуць гвалтым крічы, помышчы ні дажджэсься. Хоць да раны прыкладай (кладзі, прыкладзі, прыкладывай, лажы, прылажы). Пра выключную лагоднасць, рахманасць. Сяньня ён настолька добір, хуць ды раны яго пріклыдай. Ідзець, трепліцца, ізыком меліць — харош, хуць ды раны кладзі. Рыздабреў хуць ды раны яго прікладзі. Іван зьдзелыўся хуць ды раны прікладывый. Нейдзі чарычку пасьпеў ухваціць, мяккій хуць ды раны лажы. Другей раз хуць ды раны прілажы яго, а калі слова путныга ні пачуіш. Хоць жару падсып (сыпні). Пра бяздзейнасць, няспешлівасць у дзеяннях, ураўнаважанасць. Што ты яму зьдзелыіш, зь места ня строніш, хуць жару пацсып. Хуць жару яму сыпні тыкая ўпора, дужа ніпуцёвый. Параўн. П а д с ы п а ць жа р у. Хоць [жывым] у гроб лажыся (ляж, кладзіся, у зямлю лезь). Пра адчай. Хуць у гроб лажыся, етык ня хочуць слухыць дзеці. Саўсім пынімаць ні пынімаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гыварўша, гўка, пўтныга, слўхыць, сьцянў, тўрык, ўталкў
3 👁
 ◀  / 273  ▶