Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Хоць вазьмі (вынь) хоць палож. Пра поўную абыякавасць. Ды яго нічога ні даходзіць, хуць вазьмі хуць палож. Хут ты вынь хуць палож — ня хочуць пынімаць нічога, як палкі дроў. Хоць вару ліні. Пра выключнае непаслушэнства, гультайства. Ніпываротліў, яму хуць вару ліні, ня дужа падніміцца. I ні клапоцюцца, i ні забоцюцца, i ня думыюць ні пра што, хуць вару на іх ліні. Параўн. П а д л i ц ь вару; У з л і ць вару. Хоць ваўкоў ганяй. Пра вялікі прастор або холад у памяшканні. Пуня бальшэнныя, хуць ваўкоў гыняй, i пуста, адны сьцены. Тая хата хуць ваўкоў гыняй, нашто було еткыю рызвадзіць. Хоць ваўкоў (сабак) марозь. Пра няўцеплены, недагледжаны вялікі будынак. У задній хаці яны ні жывуць, зімою там буваіць хуць ваўкоў марозь. Сяніца пустая, хуць ваўкоў марозь. Січас можна жыць, a зімою будзіць хуць сыбак марозь, такую хату нада пірігыраджывыць. Хоць вока выкаль (на ражон нясі). Пра абсалютную цемень. Еткыя стала цімныта хуць вока выкыль. Ня відна нічагенічка, хуць вока ны ражон нясі. Цімныта была хуць вока ны ражон нясі, айдзе б яны яго пірінялі, яму сто дарог, кінься куды хочыш. Хоць вушы затыкай. Пра гунны, рэзкі бязладны крык. Чаго яны там крічаць хуць вушы зытыкай. У кыцманожкі ў тае справілі галдзёж хуць вушы зытыкай. Хоць выжмі (атажмі). Пра вельмі мокрае. Стыряіцца, бярець на ўсю сілу, а тады ўжо ўваб'ецца, рубашку ськшіць, дык іна хуць выжмі. Прішоў, усё на ём хуць атажмі, цякець i плувець зь яго. Хоць вый (кукуй) [хоць вый хоць кукуй]. Пра безвыходнасць становішча. У мяне було так склалыся пылажэнія хуць вый. Стала ёй хуць кукуй, а што ж ты кукуваньнім паможыш. Хуць вый хуць кукуй адно й тоя ж будзіць. Параўн. Хочыш вый, хочыш кукуй, а з магілы ні падніміш. Хоць вяроўкі ві (круці). Пра вялікую лагоднасць, рахманасць. На Лёшку табе абіжацца нечыга, ён такей, што хуць вярёўкі зь яго ві. Ета ён раншы быў хуць вярёўкі зь яго ві. Ета ён раншы быў хуць вярёўкі круці, m
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пўня, ўвабецца
0 👁
 ◀  / 273  ▶