Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
фінальн. Хлягі нападнімаць. Ныпыднімаіць ён табе хлягі, урадзіўся гультаём i астаніцца навік. Хмара хмараю. Пахмурны, змрочны. Нешта Платон сяньня ходзіць хмара хмарыю. Відзілі яго: хмара хмарыю, на сьвет ні глядзіць. Гл. Т у ч а туча ю. Хмель выйшаў (вылецеў, выскачыў, выветрыўся, прапаў) [з галавы], n p буд. Пра хуткае ацверазенне. Як увідзіў, што Прося ідзець сюда, у яго i хмель выйшыў. Ня ўстреціўся ён нам, у яго быйстра б хмель выліціў. Пыдажджы-ка, я пызаву мушчын, тады скорінька хмель выскычыць. Во, відзіш, i хмель зы мінуту вывітріўся. Січас хмель прыпадзець: бацька сюды едзіць. Як хвачу мятлу, у цябе зразу хмель выйдзіць з гылавы. Ніхай Іван стреніцца, мігым хмель выліціць з гылавы. А я гляджу, чаго так скора хмель з гылавы выскычыў. Во й хмель з гылавы вывітріўся, за розум схваціўся. Узмацн.множн. Хмель павыхадзіў (павылятаў, павыскакываў, павыветрываўся, папрападаў) [з галавы]. Сямён толька пальцым кіўнуў, i хмель у іх пывыхадзіў. Як увідзюць пугу, i хмель пывылітаіць. Пастой-ка мінутку, січас увідзіш, як хмель пывыскакывыіць. Стыршына як пад'ехыў, то ў іх зразу хмель пывыветрівыўся. Хочыш пыглядзець, як у іх хмель пыпрыпыдаіць? Скора тут бацька будзіць, хмель у іх з гылавы пывыходзіць, ручаюся. Ну што, пывылітаў хмель з гылавы? Ніхай хмель з гылавы пывыскакыіць, тады пыгаворіш. Хмель з гылавы пывыветрівыўся, можна йціць. Як зыпахла лупцоўкыю, i хмель з гылавы пыпрыпыдаў, прыцьвірязелі. Ходу не даваць. Перашкаджаць праяуляць сябе. 1м Васіль ходу ні даець, ніяк тых бумажык забыць ня можыць. Зак. Ходу не даць. Скызаў, ні дам яму ходу i ні дам, ніхай павучыцца на сьвеці жыць. Хоццю-няхоццю (хоцькі-няхоцькі). Без асабліваеа жадання. Выпрывіла, хоцьцю-няхоцьцю пашоў. Хоцьцюняхоцьцю прівёз воз дроў. Паехылі хоцькі-няхоцькі, айдзе ж яны дзенуцца. Хоць ба хны, неадабр. Пра поуную абыякавасць. Я гыварю: нада біряжкі пыткашывыць, а ён худзь ба хны, ноль уніманія. Табе ўсё худзь ба хны, ты самый гіройскій у нас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мятлў, павўчыцца, падехыў, пызавў, пўгу
1 👁
 ◀  / 273  ▶