Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ідуць, ён зразу хвост пыкызаў. Крічыць: «Дывай руж'ё, улажу!»— a тэй заіц толька хвост пыкызаў. Хвост умакываць. Умешвацца. ён часьценька хвост умакывыў куды ні нада. А нашто вам хвост умакывыць, у іх даўнія шчоты. Зак. Хвост умакнуць. Хвост умакнуў i сам ні рад: пыняў іх атнашэніі. Узмацн.-множн. Хвасты паўмакываць (паўмакнуць). Мала було адных, i другея пыд'явіліся, хвасты пыўмакывылі. Кылі хвасты ні пыўмакнуць, пряма ня жывы. Працягл.-фінальн. Хвост наўмакываць (даўмакываць). Ныўмакывыў хвост, што адны нылаілі i другея ныстрамілі. Дыўмакывыла хвост, маўчыць, як вады у рот ныбрала. Хіліць (прыхіляць) галаву. Знаходзіць прытулак, спагаду, спачуванне. Канешня, i c Андреівымі ў харошых атнашэнііх, а большы г брату хіліць гылаву. Трошку пріхілялі гылаву кыла Нінкіных. Зак. Прыхіліць галаву. Айдзе ж ба я пріхіліла гылаву, каб ні ў сястры. Гл. Г а л а в у пp ы т у л я ц ь. Хісць не хінець, ц я п n p буд. Пра непрыязныя naчуцці. К такім сваім i хісьць ні хінець. Нісколька ў яе к Анічонку хісьць ні хінула. Посьлі ўсяго етыга ня будзіць хісьць хінуць к табе. Хісць хінець. А цябе б разьві хінула хісьць, каб відзіла такоя кажный дзень. Хітрыкі на мудрыкі. Няўдалыя, раскрытия хітраванні. Думыў, што ён любога можыць прайціць, а тута пугіаліся хітрікі на мудрікі. Нічога ні пулучылыся ў яго, найшлі хітрікі на мудрікі. Гл. Му д р ык ' і на хітp ы к i. Хлебам не кармі, адз., мн. Пра вялікае захапленне, жаданне, імкненне. Ета такей чылавек, што яго хлебым ні кармі, а дай сваё дзела зьдзелыць. Яе хлебым ні кармі, дай нылыскытадца уволю. Хлебым іх ні кармідя, яны сваімі байкымі сыты будудь., Хлеб ды соль.ў Пажаданне добрага апетыту: Гавораць при ўваходзе ў хату, калі там абедаюць. Хлеб ды соль.— Ем, ды свой, а ты так пастой. Хлеб есць. Мець як сродак для Існавання. 3 гуліў хлеб есьдь ня будзіш. Ты, знаць, сы свайго ізыка длінныга сыбіраісься хлеб есьдь. Непаўн. Хлеб паесць. Пыяс1 хлеб гуляючы, будзіш сыт. Працягл.-фінальн. Хлеб наесць. Ныясі хлеб прі такой рупыці, будзіць наеджына. І63 и
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўліў, мўдрікі, пыдявіліся, ружё
1 👁
 ◀  / 273  ▶