Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ты ныхвытаў вуўка за вушы, пакосы як ліжалі нірыськіданыя, так i сохнуць. Хватаць за бок (за бак), асудж., часам мн. Рабіцца, тварыцца. Чаго іх там хвытаіць за бок, аж рысьсідаюцца. Доўга нешта хвытала яго за бык. Hi знаю, ці скора пірістаніць іх зы бакі хвытаць. Зак. Схваціць (хваціць) за бок (за бак). Нешта ж схваціла яго там за бок. Ня трогый луччы, узноў схваціць за бык, места ня будзіць. Хваціла нечыга зы бакі, рыскрічаўся як пулувумный. Трецьцій раз хваціла за бык яго, ні так ступілі піріт такою асобыю. Хватаць за горла (глотку). Настойліва, нахабна прыставаць, дамагацца. ён тама наўчыўся хвытаць за горла, такоя скажыць, што i ўва сьне ні сасьніш. Hi хвытай за глотку, я тожа кой-што знаю. Зак. Схваціць за горла (глотку). Пастылыя людзі яны, схвацюць за горла, нівінуватыга вінуватым зьдзелыюць. Пряма быў схваціў за глотку: мы відзілі, а я яму пры стажок, дык зразу асеўся, як язык прыглыціў. Г л. Б р а ц ь з а го р л а. Хватаць на слове. Пацвярджаць сказанае раней. Я табе ні мальчышка, што ты мяне хвытаіш на слові. Зак. Схваціць на слове. Схвацілі на слові, дык яму некуды выкручывыцца. Г л. Л а в і ц ь н а слове. Хватаць цераз край. Рабіць недарэчы, не да месца, сцвярджаць відавочную хлусню. Ціряшчур джог, айдзе й ні нада, хвытаіць ціріс край. Зак. Хваціць цераз край. Хвацілі ціріс край, пірістыряліся с погрібым. Тута ён хваціў ціріс край, такога нійдзе ў сьвеці ні було. Хваціць розуму (вума) (каму), неадабр.; буд.} np. Пра неабдуманасць паступкаў, учынкаў. У вас хваціць розуму i ў дзіцёнка шапку адбіраць. Хваціла ж розуму у чылавека тваріць еткыю дурату. Што гываріць пра Мішку, кылі ў яго хваціла вума з дрюкым гыняцца зы чылавекым. Незак., рэдкаўж. Хватаець розуму (вума), цяп., np. На што-небудзь дурноя у іх усігда хвытала розуму. У сад злазіць, гуркі выцірць — на ета хвытаіць вума, i пызычаць ні нада. Хвост паказываць, жарт. Уцякаць. Ты, храбрец, столька разоў хвост пыказывыў, што ні сышчытаць. Зак. Хвост паказаць. Мы нарошня скызалі, што сюда хлопцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выкрўчывыцца, дуратў, пулувўмный, ціряшчўр
1 👁
 ◀  / 273  ▶