сця звяртацца да такіх сродкаў, якія не могуць дапамагчы. Як хырашо, яму моря пы калена, a ў бядзе зы саломіну хвытаіцца. То ўходу ніякыга ні знаў, а тута ўжо зы саломінку хвытаіцца. Зак. Схваціцца (ухваціцца, хваціцца) за саломіну (саломінку). Мархвіны яму, канешня, ні падмога, ета ён схваціўся зы саломіну. Схваціліся зы саломінку, ды ні дзяржыць іна. Ета ты, брат, зы caломіну ухваціўся. Сьпірва адурюваюць зь естыю гарелішчыю, твыряць, а туга прідзіцца — зы саломінку хвацюцца. Хваціўся зы саломіну у пустэй сьлед. Хваціліся зы саломінку, a йна ні дзяржыць. Параўн. Як топісься, зы саломіну хопісься; Калі топісься, зы саломінку ўхолісься. Хватацца ў рогі (рожкі), жарт. Рабіць наперакор, пярэчыць раптоўна, без злосці. Сколька яму, ішчэ сімнаццыці німа, a ўжо хвытаіцца ў рогі як бальшэй. Прівык хвытацца ў рожкі, ня дужа ўступіць. Зак. Схваціцца (хваціцца) ў рогі (рожкі). Адна ні пыддаецца i другая ні ўступаіць, як схваціліся ў рогі — жывая указэя. Схвашліся ў рожкі с Тымаркыю ого як, во табе й малінькія. Зразу хваціліся ў рогі, a посьлі чуць ныпраўду ні пысваріліся. Усё стыряіцца хваціцца ў рожкі. Гл. I ц i ц ь у p о г i. Хватаць (браць) ваўка за рогі, неадабррэдкаўж. Паказваць адзнакі актыўнай дзейнасці пры поўнай бяздзейнасці. Ці мы ня відзілі, што яны дзелылі, хвыталі вуўка за рогі. Твой Лёвычка бярець вуўка за рогі. Зак. Схваціць (узяць) ваўка за рогі. Ен сытваріў ого сколька, вуўка за рогі схваціў. Дзела будзіць ні мала, возьмуць вуўка за рогі. Хватаць ваўка за хвост (вушы). Паказваць адзнакі актыўнай дзейнасці. Hy, ён думыў, тут первый будзіць, хвытаў вуўка за хвост. Ты куды ня кінісься, усюдых хвытаіш вуўка за вушы. Зак. Схваціць ваўка за хвост (вушы). Дужа многа зьдзелылі, схвацілі вуўка за хвост. Ета работнік на ўсіх сто, усюдых схваціць вуўка за вушы. Узмацн.-множн. Пахватаць ваўкоў за хвост (вушы). Твае пляменьнікі пыстыряліся, пыхвыталі ваўкоў за хвост. Ім толька воля нада ды разгон, зразу пыхвытаюць ваўкоў за вушы. Працягл.-фінальн. Нахватаць ваўка за хвост (вушы). Разгорніцца i разьверніцца, ныхвытаіць вуўка за хвост, будзіць зьдзелына. Ого, як 11. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Дадатковыя словы
ўстўпіць
0 👁