прісьцяжкі ходзідь. Непаўн. Пахадзіць у прыпражке (прысцяжке). Раз ня ймеіць свае гылавы ны плічах, то й яшчэ у пріпряжкі паходзіць. Пыхадзіў у прісьцяжкі троху, праўда, пазьней схваціўся зы гылаву, адумыўся. Узмацн. Нахадзіцца ў прыпражке (прысцяжке). Цябе яны зыбрыталі, як ім нада було, i ты столька ныхадзіўся ў пріпряжкі, што большы i ні прідумыіш. Есьлі ўжо туды пупаўся, то находзіцца ў прісьцяжкі, яны любюць ну другіх пыіжджаць. Законч. Атхадзіць у прыпражке (прысцяжке). Калі ты ўжо кончыш, калі ты атходзіш у пріпряжкі? Атхадзілі ў прісьцяжкі ў тых ніпутных, паезьдзілі на іх уволю. П рацягл.-фінальн. Нахадзіць (дахадзіць) у прыпражке (прысцяжке). Находзіш у іх пріпряжкі, што ня толька чужэя будуць лаіць, а й свае атрякуцца. Знаю, што находзіць у прісьцяжкі, будзіць усім зы пасьмешышча. Дыхадзіў у пріпряжкі, пыняў, што яны за людзі. I ты можыш дыхадзіць у прісьцяжкі, як твой брат. Хадзіць у рыбу (рыбку), жарт. Мачыцца ў пасцелі ў час сну. Ты ўжо вілікуват хадзіць у рыбу. Нада б табе пірістаць хадзіць у рыбку. Зак. Схадзіць у рыбу (рыбку). Тады-сяды яшчэ сходзіць у рыбу. Ты, знаць, i сяньня схадзіў у рыбку, сіньнічок мокір. Хадзіць хадуном. Хвалявацца, трэсціся. Я ні знаю, чаго ён так худуном ходзіць, відна, крепка дыпяклі. Непаўн. Пахадзіць хадуном. Сьпірва пыхадзіў худуном, а посьлі аняўся, сеў кывірзаць нешта ў карзінкі. Пачын. Захадзіць хадуном. Аткуль мне знаць, чаго яны худуном зыхадзілі. Законч. Адхадзіць хадуном. Атхадзілі худуном, пріціхлі, рызважыла іх неік старыя Адарка. Хадзіць ханалём, асудж. Моцна злаваць, адкрыта выражаць злосць. Паспробый на нохыць ні ўладзь, будзіць хадзіць хын&лём цэлыю нядзелю. Непаун. Пахадзіць ханалём. Дужа я баюся, кылі ён паходзіць хыналём. Пачын. Захадзіць ханалём. Увідзіў, што я зьбіраюся, i зыхадзіў хыналём, зыгрімеў, як сьвёкыр якей. Узмацн. Нахадзіцца ханалём. Я сыма знаю, што яны ныхадзіліся хыналём, ну ны каленкі ж піряд імі я стынавіцца ня буду. Законч. Адхадзіць ханалём. Щ атхадзіў хыналём, ці ўсё яшчэ цябе іржэць нячыстыя? Хазяін свайму слову. Той, хто выконвае сказанае, свае планыt абяцанні. Максім — хызяін свайму слову
Дадатковыя словы
адўмыўся, атрякўцца
0 👁