есьлі скызаў, то ўжо будзь надзёжын, ні пыдвядзець. Я ўсігда хызяін свайму слову, есьлі пыбішчаў, у доску рызаб'юся, a выпыўню. Халера (халерыя) сядзіць [у касцях], цяп., np. Пра незвычайны спрыт. Халера сядзіць у дзіцях, усюдых іх поўна. Во халера сядзела ў чылавеку, нічога ні було, каб ён ня ўмеў. Hy й сядзіць жа ў ім халерія, чаго ён толька ні выдзелывыіць. Якей ён быў на ўсё здольный, усё дно як у ім халерія сядзела. Ай-я-яй, што ён вытвыряіць, халера сядзіць у кысьцях у етыга чылавека. Халера сядзела ў яго ў кысьцях, ён жа ўмеў усё чыста. Ій-права, халерія, знаць, сядзіць у яе ў кысьцях, нійдзе бізь яе ні апходзіцца. Халерія сядзела ў кысьцях у етыга чылавека ці што? Г л. Р а д з і м ец с я д з і ц ь. Халера (халерыя, хвароба) не бярэць, іран.; цяп., пр. Пра нядрэннае становішча, умовы жыцця. Халера іх ні бярець, ладна жывуць, зы пасьледнія ўремя абжыліся. Зы бацькывыю сьпіною халера ні брала, а ны сваём хлебі ніхай падумыюць, як жыць. Што ім дзелыіцца ў маткі, халерія ні бярець. Халерія ні бярець тваю Сашку, сыны сныбжаюць ды гырла. Нечыга абіжацца ны сьвякрову, зы яе плічамі хвароба ні брала, а што, бувала, пубурчьщь, дык стоіла. Ніхай ні абіжаіцца ны сваю жызьню, хвароба яе ні брала. Гл. Р а д з і м ец не б я р э ц ь. Хамут на шыю (шыі), неадабр. Вялікія турботы, клопат. Hi нада мне яшчэ адзін хамут на шыю, у мяне i бязь естыга ёсьць пра што думыць. Як мне ныдаеў хамут на шыі зь яе клопытымі, ікая йна ніпынятлівыя! Гл. Пятля на шыю; Ча п л я ц ь ха м ут на шыю. Хапянуцца (хамянуцца, шчапянуцца, хваціцца, схваціцца, спахваціцца, пахваціцца) вума. Абразуміцца, пачацъ думаць, разважаць. Дужа ён позна хыпянуўся вума. Хымянецца вума, ды сыма сябе за локыць ня ўкусіць. Ніхай, ніхай адурюваіць, шчыпянецца вума калінебудзь. Хвацісься, хлопіц, вума, яй-богу, хвацісься, i дужа скора. Тады хваціцца вума, як нызад будзіць позна адзьдзелывыць. Чаго ж ён толька цяперь хваціўся вума, айдзе ён быў раншы. Як ужо ня верніш нызад, дык i ён спыхваціўся вума, абрузуміўся. Вун калі пыхвацілыся вума, а раншы айдзе йна была i што думыла
Дадатковыя словы
рызабюся, хамўт, хыпянўўся
0 👁