Хадзіць (гуляць) па руках. Перадавацца ад адной асобы да другой. Як узялі решыта, яно с прошлыга месяца i ходзіць пу руках, дайжа ні знаю ў каго. Мой пасьці ўвесь інструмент гуляіць пу руках. Непаўн. Пахадзіць (пагуляць) па руках, Як паходзюць пу руках, зь іх будуць ні мяшкі, a тряпкі. Зразу відна, што касьцюм пугуляў пу руках. Законч. Адхадзіць (адгуляць) па руках. Атхадзілі граблі пу руках, чуць сыйскаў. Вілкі пу руках адгулялі, ужо c трімя рыгамі асталіся. Працягл.-фінальн. Нахадзіць (дахадзіць, дагуляць) па руках. Находзіць пу руках бязьмен, што саўсім ня сыйшчыш. Мыя пілка дыхадзіла пу руках, ні знаю, айдзе: тэй гаворіць, што аддаў, a етый цьвярдзіць: ні браў. Hy што, дугулялі мяшочыкі пу руках, ні знаіш, у каго спрашывыць. Хадзіць з козырэй (казырэй), жарт. Адчуваць сябе вельмі ўпэўнена; пачынаць рашуча, упэўнена. Коля ні сьцісьняіцца, ходзіць c козырій — дзядзька ў яго вун ікая шышка. Вот-вот i Сярёжа пычанець хадзіць c кызырей, ужо i вусікі гадуіць. Хадзіць лісіцаю. Услугоўваць вельмі лагодна, ветліва. Сколька я гляджу i ўсё дзікуюся, як яны ходзюць лісіцыю адзін лі днаго. Непаўн. Пахадзіць лісіцаю. Вясною пыхадзілі лісіцыю, a січас у іх нешта ня тоя. Пачын. Захадзіць лісіцаю. Узноў зыхадзіў лісіцыю, думыіць пыдлытацца чым ба небудзь. Законч. Адхадзіць лісіцаю. Атхадзіў лісіцыю, ацслужыў, у разныя бакі глідзяць. Працягл.-фінальн. Нахадзіць (дахадзіць) лісіцаю. Доўга Стыхванёнык ні находзіць лісіцыю, ён услужывыць ня любіць. I ты даходзіш лісіцыю, як твой брат дыхадзіў. Хадзіць месікам, іран. Радавацца, выяўляць вышэйшую задаволенасць. Сашка так ужо ходзіць месікым, пряма зямлі пыц сабою ня чуіць. Непаўн. Пахадзіць местам. Ніхай i ён трошку паходзідь месікым, пыблішчыць, ні гыварі нічога. Пачын. Захадзіць месікам. I ты ўжо зыхадзі'ў месікым? — ну пырадуйся, пырадуйся трошку. Законч. Адхадзіць месікам. Атхадзіў месікым, зьвесіў гылаву чаго-то, ці ні c кралію сваёю ні стулкуваўся. Хадзіць на галаве, часам мн. Надзвычай сваволіць, дурэць. Не, у мяне б так ны гылаве ні хадзіў, я ўніла б. Што ты ат іх хочыш, кылі ходзюць ны гылывах. Непаўн
Дадатковыя словы
вўсікі, гадўіць, дзікўюся, услўжывыць
0 👁