хрібет, дос хувацца? Нухуваўся зу чужый хрібет, лаіцда, відна, мыхінацыі яго пірісталі пыкрываць. Хаваць вочы. Не глядзець ад сораму. Я зразу дыгыдаўся, чаго Аксюта хуваіць вочы, знаіць кошка, чыё сала ўкрала. Зак. Схаваць вочы. Табе толька вочы схуваць посьлі такога пазору i на людзі ні разу ні пыказывыдца. Узмацн.-множн. Пахаваць вочы. Усё хадзілі кыньдзібобірым, a посьлі ксьцін пухувалі вочы. Хаваць душу. Рабіцца бессардэчным. Што ж ты хуваіш душу, яны ж твае родныя пляменьнікі, як жа ты атносісься. Зак. Схаваць душу. Даўно яны схувалі душу, i нечыга пра іх дайжа тулкуваць. Хаваць карты. Умела маскіраваць учынкі, дзеянні. Косьцік умеў хувадь карты, яго трудна було ў чым путкулупнуць. Зак. Схаваць карты. Зы Кыныстратывых ня бойся, яны схуваюць карты. Узмацн. Пахаваць карты. Даўно яны пухувалі карты i канцы зымялі, ня дужа дызнаісься. Хаваць ніткі, рэдкаўж. Затойваць злосць. Ты мне ні гыварі, я сыма віджу i знаю, што ты другей год на іх хуваіш ніткі. Хаваць падмёткі, гумар. Шпарка ўцякаць пры нязначнай небяспецы. Хувайця скарей падмёткі, Сярьгеівы гуркі вам дарым ня пройдуць, ён сам сюда йдзець. Зак. Схаваць падмёткі. Як мітульга схуваў падмёткі, во ныгнаў ты ны яго страху. Узмацн.-множн. Пахаваць падмёткі. А што, пухувалі падмёткі, спужаліся Пынаса ўстреціць. Хадзіць вінаходам, неадабр. Балавацца, гарэзаваць. Цалюхтынькій дзень ходзюць вінаходым, пад'есьць ім некылі. Ходзіць вінаходым, спакою людзям ні даець. Heпаўн. Пахадзіць вінаходам. Утраіх яны пыхадзілі вінаходым, a дяперь тхнія кымпанія рыспалыся. Пачын. Захадзіць вінаходам. Час пыбылі спакойна, a цяперя ўзноў зыхадзілі вінаходым. Законч. Адхадзіць вінаходам. Атхадзіў вінаходым, стаў цішэй ціхыга, як саўсім ня тэй маліц. Хадзіць ганалём (ганянём), адзінк. Моцна злаваць, адкрыта выражаць злосць. Нечыга ходзіць сяньня гыналём, а што яму хто ні ўладзіў — ні знаю. Тая шмыкыдзяўка гынянём хадзіла. Гл. Х а д з і ц ь ха н а л ё м
Дадатковыя словы
кулупнўць, падесьць
0 👁