Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Пахадзіць на галаве. Пыхадзіў ны гылаве біз бацькі. Лета пыхадзілі ны галовых. Пачын. Захадзіць на галаве. Толька я с хаты, ды каліткі ні дыйшла, яны ўжо зыхадзілі ны гылаве. Законч. Адхадзіць на галаве. Атхадзіў ны гылаве, стаў цішэй ціхыга лета, сядзіць як клоп у шчэліні. Працягл.-фінальн. Дахадзіць на галаве. Даходзіш i ты ны гылаве, i цябе ўнімуць, пасодзюць на места. Хадзіць над пропасцю. Быць у небяспечным становішчы. Глядзі, чылавек, ты ходзіш нат пропысьцю, калі-небудзь так ускочыш, што за вушы ня выцігнуць. Непаўн. Пахадзіць над пропасцю. Пыхадзіў нат пропысьцю, ды не, гаворіць, дос, ні хачу у пятлю лезьць. Законч. Адхадзіць над пропасцю. Столька ўремя атхадзіў нат пропысьцю i ні разу ні ў чом ні пыгареў — ета нада ўмець. Хадзіць на павадке (павадку). Быць над вялікім уплывая. Ты ўсігда ходзіш ны пывадке, як сваёй гылавы німа. I бацька твой хадзіў ны пывадку, i ты такей самый. Непаўн. Пахадзіць на павадке (павадку). Hi нада атказывыцца, ў Маркі i ты пыхадзіў ны пывадке. У каго ў каго, а ў свата паходзіш ны пывадку. Законч. Адхадзіць на павадке (павадку). Як атхадзіў ны пывадке, знаць, узяўся трошку за розум. Нешта крівіцца, як скызалі яму, што атхадзіў у цесьця ны пывадку. Працягл.-фінальн. Дахадзіць на павадке (павадку). Глядзіця, даходзіця ны пывадке, дывядуць яны вас ды ряшоткі. Абоя можыця дыхадзіць ны пывадку, што кругом сьміяцца будуць, як з малютычык. Хадзіць на паклон (пакланеніе). Прыніжацца. Пірістань ты ўжо хадзіць ны паклон, ажно глядзець стыдна збоку. Усё к сваім роднінькім ходзюць ны пыкланенія. Непаўн. Пахадзіць на паклон (пакланеніе). Пыхадзілі ны паклон, тзя зь іх крепка духі выматывылі. Я ці хадзіў ці не, а ты ныпраўду паходзіш ны пыкланенія. Законч. Адхадзіць на паклон (пакланеніе). Ці ты ўжо кончыў, атхадзіў ны паклон? Раз атхадзіў ны пыкланенія, цяперя табе нічога ні страшна. Працягл.-фінальн. Дахадзіць на паклон (пакланеніе). Іван дыхадзіў ны паклон, лаіцца нешта на чом сьвет стаіць. Даходзіш ны пыкланенія, можа пурузумнеіш калі-нібудзь. Хадзіць на пальчыках (задніх лапках), іран. Дагаджаць з празмернай ветлівасцю. Ета нада було сымаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дывядўць, сымамў
0 👁
 ◀  / 273  ▶