Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
У цяню (цяні). Непрыкметна, малапрыкметна. Мыкарёнык ныпярёд лезьць ня любіць, ён усігда дзяржыцца ў цяню. У вас нешта Іван у цяні пасьці ўсігда. Уцяць язык. Прымусіць змоўкнуць. Ну каб хто найшоўся уцяць бабі язык! Во спасіба, уцялі етый язык, куды цішэй стала. У чом (чым) маць радзіла. Праголага. Цімаладуроў було раншы: бувала, дзяўчонкі-подрысьні мыюцца, а Якыў у вывірнутый шубі з нашлега пыд вакенца гы-ы-ы!, дык яны бігаць у жыта хувацца у чом маць рыдзіла. Ну ляці у чым маць рыдзіла, чаго ты стаў. У чом (чым) ні станець. Пра абавязковасцъ. У чом ні станіць я свайго даб'юся. Нада у чым ні станіць ехыць ны бызар. У чом (чым) [толька] душа (чар) дзяржыцца (дзержыцца). Пра слабага, ледзь жывога. Пыглядзеў я на тога жыніха: у чом душа там дзяржыцца. У чым тая душа дзержыцца — такей ён худэй. У чом чар дзяржыцца у етыга чылавека? У чым тэй чар дзержыцца, як ён пы зямле ходзіць: кожа ды косьці асталіся. У чом тама толька душа дзяржыцца, ён жа ат ветру хітаіцца. Hi жылец ён на сьвеці, ні есьць ня можыць, ні піць, у чым толька чар дзяржыцца. Прайшоў такоя крываліція, пабітый увесь, пыранітый, у чым толька чар дзержыцца. У чорта на кулічках. Недзе вельмі далёка, у глуши. Ці я хацеў туды іціць, ета ж ты зырілыся на тэй хутыр, а ён у чорта ну кулічкых. Hi хачу я жыць у чорта ну кулічкых. У шкуры (чыёй). На месцы, у становішчы (каго). Ты пабыў ба у яе шкурі, тады б пу-другому запеў. У шкурі яго пыжыві, тады пызнаіш смак бяж жонкі. У шкуры не змяшчацца (не памяшчацца), неадабр. Быцъ вельмі сытым, здаровым. Разьеўся, што ў шкурі ні зьмішчаіцца, ходзіць, толька пышыць, як пыхцелка. На ім жа жыру — у шкурі ні пымішчаіцца, хуць дзярі зь яго. У штанах не месціцца, неадабр. Гарэзаваць, балавацца. Дужа рызьійшоўся, у штынах ня месьціцца, успакоіць нада. Гл. У р у б а ш к і не м е с ц і ц ц а. У што б там ні стала. Пра абавязковасцъ. У што б
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабюся, шкўрі
0 👁
 ◀  / 273  ▶