Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
там ш стала зьезьдзі глянь, чаго яны ня шшуць шчэга. Етый сваё дыкажыць у што б там ні стала. У штыкі. Варожа (сустракацъ). Мылыдая нічога, а старыя ны яго ў штыкі. У штыкі ўстрецілі Пылагеіныга, а ён жа к ім хінецца. Ушчаміць (зашчаміць) нос, іран. Адвучыць ад празмернай цікаўнасці. Ушчэмюць табе нос, i прузукуватысьць твыя айдзе прыпадзець. Троху ўняўся, як-зышчамілі нос. Гл. П р ы ш ч а м л я ць нос. Ушчаміць (зашчаміць) хвост. 1. Суняць. Ніхай папрыгыіць мярло, як ушчэмюць хвост. Яму нада було даўно зышчаміць хвост, i так доўга цацкыліся. Hi такея ўжо яны сьмелыя, што хвост каму зашчэмюць, ета каб ны Ica* ка пупалі, тэй ба у зубы ні пыглядзеў. 2. Ублытацца ў неприемную справу. Прыгыў, прыгыў, пакуля ушчаміў хвост. Як зашчэміця хвост, айдзе ваша вухырьства й дзеніцца. Крепка зышчаміў хвост, нійдзе ня чутна i ня відна стала. Ушчамляць язык. Уступаць у размову без запрашэння. Ня дужа красіва ушчымляць язык, айдзе цябе саўсім ні кысаіцца. Зак. Ушчаміць язык. Во яшчэ i тая кыцманогыя ушчаміла язык, звалі яе дужа. У змацн.-множн. Паўшчамляць языкі. Яны ўсігда пыўшчымляюць ізыкі бязь дзела, прівычка ўжо тыкая ат пріродзьдзя. Уядацца ў косці (пячонкі). Празмерна дакучаць. Miюта ўсігда уідаўся ёй у косьці крепка, цярьпець яго ні мыгла. Сколька ён мне уідаўся ў пячонкі, пряма ні рыскызадь. Зак. Уесца ў косці (пячонкі). Hi глядзі, што змогля, так уеўся ў косьці, што большы некуды. Чуствыіцца, што ўеўся ён табе ў пячонкі. Узмацн.-множн. Паўядацца (паўесца) ў косці (пячонкі). Пыўідаліся ў косьці, што я дайжа глядзець на іх ні хачу. Крепка пыўідаліся ў пячонкі, доўга іх будзіць помніць. Хвалі, хвалі, як пыўядуцца ў косьці, тады другоя зыпяеш. Яны ўсім паўеліся ў косьці, ня толька табе аднаму. Пыўядуцца ў пячонкі, ішчэ пызнаіш суседзіў. Працягл.-фінальн. Наўядацца ў косці (пячонкі). Ух, быў уредзіна, што ныўідаўся ў косьці Аксеньні, ніхто ні знаіць як. Ныўідаліся ў пячонкі большы некуды, спрацівілі, што глядзець ні магу. У яжовых рукавіцах, кніжн. У строгасці. Каб ні дзіржала ў яжовых рукавіцых сыма, ён ба даўно скруціўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўхырьства, пыўядўцца
0 👁
 ◀  / 273  ▶