у воба, каб чаго ні пытхвацілі. Пыгналі у трі шыі, ляцеў пу лумаччу біз ыглядкі. Утупіць вочы. 1. Засаромецца i не глядзець. Пра Жэньку як рысказывылі, іна утупіла вочы, ні ны каго ні глядзела. 2. Неадрыўна глядзець. Зраньня як утупіць вочы у кніжку, дык i есьць чуць зыставіш. Узмацн. Паўтупіць вочы. 1. Паўтупілі вочы, як ім пы сімнаццыць гадоў. 2. Як агзаміны, тады ўжо вочы паўтупюць у кніжкі, дзень i ноч сідзяць. Гл. П а т у п і ць вочы. Утыкацца з носам, неадабр. Умешвацца. Нашто мне утыкацца з носым у чужыя дзялы, у мяне свае заботы ёсьць. Зак. Уваткнуцца (уткнуцца) з носам. Уваткнецца з носым, a посьлі сам ні рад. A яны яшчэ чаго уткнуліся з носым? Узмацн. Паўтыкацца з носам. Многа б луччы було, каб вы ні пыўтыкаліся з носым. Утыкацца носам. Неадрыўна глядзець. Як толька пріходзіць, зразу ўтыкаіцца носым у свае кніжкі. Зак. Уваткнуцца (уткнуцца) носам. Уваткнулыся носым у вакно, што там такоя дужа аньціресныя. Уткнецца носым у газетку i сядзіць пуўдня, а паможч ня дужа падгоніш. Узмацн.-множн. Паўтыкацца насамі. Як пыўтыкаліся нысамі, дык хуць с пушкі стріляй над імі. Утыкаць нос. 1. неадабр. Умешвацца. Ныпрасна вы утыкаіця нос к ім, ніхай самі рызьбяруцца, як луччы будзіць. 2. Неадрыўна глядзець. Што ж ты ўтыкаіш нос у кніжкі на ўвесь дзень, нада ж i зьдзелыць што-небудзь. Зак. Уваткнуць (уткнуць) нос. 1. Ета прівычка тыкая ў чылавека: уваткнуць нос куды ні нада. Усё ўжо кынчалыся, не-а, нада, нукруціўся Кузьмянок, уткнуў нос, наныва пычалося. 2. Як уваткнець нос у пісаньня, ні атарьвеш зьдзелыць што. Уткнуў нос i вачэй ні атводзіць. Узмацн.-множн. Паўтыкаць насы. 1. I етыя куклы насы свае пыўтыкалі куды ні нада. 2. Ны скамеічкі пыўтыкалі насы ў газеткі, здрастуйця буркнулі. Утыкаць язык, неадабр. Недарэчы ўступаць у размову. А ты чаго ўтыкаіш язык, набойшчык мне найшоўся. Зак. Уваткнуць (уткнуць) язык. Уваткнець другей раз язык, дык пыльні ў вочы пряма з решыта, каб ня лез болыны. Іна ўсігда уткнець язык, ня можыць бязь етыга. Узмацн.-множн. Паўтыкаць языкі. Ну што, ня можыця выцірьпіць, пыўтыкалі ізыкі свае i сюда. 10. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
бўркнулі, рызьбярўцца, уткнўліся, утўпіла
1 👁