У тэй бок не глядзець. Не звяртаць аніякай увагі. У тэй бок ні глядзіць, што яны тама дзелыюць, што твыряць. У тэй бок глядзець. Худзь ба трошку глядзеў у тэй бок, унімаў кыпілінку, дык не. Непаун. У тэй бок не паглядзець. Скажыш — так-етык зьдзелыіць, а ні напомні — у тэй бок ні пыглядзіць. У тэй бок паглядзець. Пынадзейся, кінь, пыглідзяць яны ў тэй бок, самыя тэя, што пыглідзяць. Аднакр. У тэй бок не глянуць. Што йта зы матка, на сьвет пунупускала, а якея яны там, кырявыя ці гырявыя — у тэй бок ні гляніць. У тэй бок глянуць. Глянуць яны ў тэй бок i ў два глянуць, будзіць глянута. Ухадзіць ва укус (у смак), жарт. Пачынаць разумецъ, даходзіць да цікавасці, адчуваць прыемнасць, задавальненне. Пыдажджы, дай апсмукуваць, ён ішчэ талька уходзіць ва ўкус ат вічарінык. Вот відзіш, i Гаўріла уходзіць у смак, чужэя дзеўкі большы ныравюцца. Зак. Увайціць ва укус (у смак). Увайшоў ва ўкус, пыныравілыся брігадзірствывыць, ета ні кажныму так брігадзірская работа пу душэ. Ну дайця яму пуўпруўляцца, ён толька увайшоў у смак, а вы — зьнімаць. Узмацн.множн. Паўхадзіць ва укус (у смак). Так пыўхадзілі ва ўкус, што дкювалі б i нучувалі ў Пірядніні. Пыўхадзілі ў смак, ат іх колікым ні атаб'есься. Параўн. У смак. Ухадзіць (захадзіць, залазіць, залязаць, улазіць, улязаць) у большае (бальшое). Пагаршаць узаемаадносіны. Луччы ні ўхадзіця у большыя, пыміріціся як-небудзь. Дужа ні саветыю ухадзіць у бальшоя, яно як пойдзіць, дык куды хочыш. Малу-пымалу i пойдзіць зыхадзіць у большыя. Я сам чуствыю, што ў іх заходзіць дужа ў бальшоя. Хваціць, ні зылазьця ў большыя, ішчэ ніізьвесна, чым ета кончыцца. У вас зылазіць у бальшоя, успакойціся луччы. Мала було таго, дык зылізаюць у большыя. Ой, ні нада зылізаць у бальшоя. Былі аціхаміріліся, а цяперя улазюць у большыя. Яй-богу, у іх узноў улазіць у бальшоя, умішайся хут ты. Каб худзь ба у большыя ні ўлізалі. Яны ўлізалі ў бальшоя, ета мы трошку ўнялі іх, ато б магло зываріцца. Зак. Увайціць (зайціць, залезць, улезць) у большае (бальшое). Калі ні абразумюцца тэя i другея, у іх увойдзіць у большыя. Як у бальшоя ўвойдзіць, тады хужы што дзелыць. Глядзі, каб ужо у большыя ні зайшло. Зайдзіць у бальшоя — ні знаю, што будзіць, а яно зайдзіць. Троху-патроху залезла ў большыя. Mipy там ня
Дадатковыя словы
абразўмюцца, атабесься, чўствыю
1 👁