Уссесць на галаву. Поўнасцю падпарадкаваць сабе. Усьсядуць ны гылаву i будуць як самі захочуць вірідуваць. Незак., рэдкаўж. Уссядаць на галаву. Мы табе ні пазволім усьсідаць ны гылаву Кузьме. Гл. C a д з i ц ц а на г а л а в у. Уссядаць (узлазіць, узлязаць, залазіць, залязаць) на душу. Падпарадкоўваць маральна. Як стануць усьсідаць ну душу, бог знаіць, ач чаго атрякесься. Пірістань узлазіць ну душу. Ну чаго ты узьлізаіш ну душу, ці сь цябе Гырбацкыга логу мала. Чуствыіць, што пычалі зылазіць ну душу. Луманецца чаго, тады зылізаіць ну душу i ні ацстаець. Зак. Уссесць (узлезць, залезць) на душу. Усьселі ну душу i дзелый што хочыш, палкыю ні атмахнесься. Умеіць ну душу узьлезьць, уся ў маму. Скора i к табе ну душу залезуць. Гл. С а д з і ц ц а на душу. Устаўляць слова. Умешвацца ў размову. Што я буду слова ўстыўляць, ці яны мяне паслухыюць. Зак. Уставіць слова. Пітрачонык ні дываў яму слова уставіць. ён такей — будзіць сядзець, слухыць i ні ўставіць слова. Устаць з левай (не з той) нагі, іран. Быць не ў гуморы. С самыга раньня бурчыць, ці ён устаў зь левыя нагі. Ну што ты, i сяньня ня с тэя нагі устаў? Незак., рэдкаўж. Уставаць з левай (не з той) нагі. Усігда зь левыя нагі устаець, пыд ныстраеніім редка буваіць. Ці ты ўсігда ня с тэя нагі ўстаеш? Устаць з правай нагі, жарт. Быць лагодным, у добрым настроі. Во, зразу відна, што сяньня ты с правыя нагі устаў. Незак., рэдкаўж. Уставаць з правай нагі. Як у духі, тады нічога, толька ён редка с правыя нагі устаець. Уступаць у строй, жарт. Рабіцца здольным да дзейнасці. 3 заўтрішніга дня Сьціпан уступаіць у строй, цяперь вам толька работу пыдываць спруўляйся. Зак. Уступіць у строй. Скора твой памошнік уступіць у строй, таў ды у вас зугудзіць дзела. Усунуцца (уторнуцца, уторкнуцца, падторнуцца, падторкнуцца) з языком. Недарэчы ўступіць у размову. Ты ўсігда усунісься зь ізыком ікраз тады, як ні нада. Хто вас гірасіў, чаго вы ўторнуліся зь ізыком. Есьлі б іна ня ўторкнулыся зь ізыком, яно б i абыйшлося ўсё ціха. Ты як пойдзіш, усігда патторнісься зь ізыком ня к месту. Адзін ладна скызаў, а цяперя другей патторкнуўся зь
Дадатковыя словы
паслўхыюць, слўхыць, усўнісься
0 👁