ваюць на сьвет. Як ні хувалі, a ўсё роўна пывыхадзіла на сьвет. Усплываць (выплываць) наверх (наружу). Выяўляцца. Хуць няскора, ну ўсплуваюць наверьх вашы штучкі. Вот відзіш, як у іх усплуваіць усё наружу. Як пірісталі дружыць, то адно, то другоя выбуркнуць, нешта й вуплуваіць наверьх. Яны хуваюць, атрікаюцца, a яно большы вуплуваіць наружу. Зак. Усплысць (выплысць) наверх (наружу). Я пыняў зразу, як тэя грошы усплылі наверьх. Цяперя i атаўка с Круглінькыга аборка усплыла наружу. Німала прашло ўремя, а толька січас выплыла наверьх тоя. Ня думылі ні гыдалі, што яно выплывіць наружу. Узмацн. Паўсплываць (павыплываць) наверх (наружу). Як пуўсплувалі наверьх восі, тады i пры каткі ўзналі. Яны нізашто ня думылі, што іх мыхлярства пуўсплуваіць наружу. Як пувуплувала наверьх усё, нісмашна стала. Як ніхай ні хуваюцца, яно само пувуплуваіць наружу. Усплываць у памяці. Прыходзіць на ўспамін. Як ты пычаў рысказывыць, i ў мяне тэя ксьціны пычалі усплуваць у паміці. Зак. Усплысць у памяці. Другей раз усплувець у паміці, як хуваліся пу кустах, толька я ета як ува сьне помню. Успускаць на язык. Каштаваць. Сколька пражыў, дык гарелкі i ны язык ні ўспускаў. Худзь ба ўспускаў ны язык адну каплю, ні разу ў рот ні браў. Зак. Успусціць на язык. Успусьціць ны язык ня хочыць, гаворіць, ну яе, ат яе толька гылыва баліць. Г л. Не ў с п у с к а ць на я з ы к. Уссесць вярхом (на плечы, шыю, горб, карак), неадабр. Пачаць жыць за чый-н. кошт; падпарадкаваць сабе, сваім інтарэсам. Тэя ні прымінуць, усьсядуць вярьхом міТым i пыгыняць будуць. Усьсядуць на плечы, дык наезьдзюцца. 1м нядоўга усьсесьць на шыю. Hi ны таго ныпалі, каб усьсесьць на горб. Яны скора ны карык усьсядуць i яшчэ ўшчалепюцца. Незак., рэдкаўж. Уссядаць вярхом (на плечы, шыю, горб, карак). Быў пычаў усьсідаць вярьхом, цу мы яго скора пыставілі на места. Яўна усьсідаіць на плечы, а яны муўчаць як тумакі якея. Я табе ні пазволю усьсідаць на шыю. Мы пынімалі, што усьсідаіць к Антону на горб. Мне усьсідаць ны карык ня цзлься. Г л. С а д з і ц ц а в я р х о м
Дадатковыя словы
дўмылі, прымінўць, штўчкі
0 👁