Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
скрозь ігольныя вушка пыўлазюць. Я на іх ні надзеіўся, а яны ж могуць скрозь іголкіна вушка пыўлазіць. Ежылі зыпахла даходым хуць нібальшым, етыя i скрозь іголкіна вушка пыўлізаюць. У случаі. Калі надарыцца магчымасць, выпадковасць. У случыі пупадзецда ладныя цубуля, то купіш, толька ладныя. Гл. П ры с л у ч а ю. У случаі (случай) чаго. Калі што здарыцца. У случыі чаго зразу дай нам знаць. У случый чаго мы ж ні зы гырамі, піріказывый. У смак. 3 ахвотай i задавальненнем. Сяньня яны ў смак ныработыліся. Пыкасіў у смак, ажно пріятна неік. У собственныя рукі. Асабіста. Аддалі ў собствінныя рукі, дык спакойны цяперь. Дай яму ў собствінныя рукі i ні знайся. Успадаць на вока. Пачынаць падабацца, кранаць. Пітраку многа ікая успыдала на вока, толька ды свадзьбы дзела ніяк ні даходзіць. Зак. Успасць на вока. Па-мойму, дык яму Лена дужа крепка услала на вока. Узмацн.-множн. Паўспадаць на вока. Ці ні бялкоўскія вам дзеўкі пыўспыдалі на вока? Успадаць на язык, іран. Рабіцца прадметам абгавораў. То тэй, то тэй успыдаіць вам ны язык, так у вас ні апходзіцца. Зак. Успасць на язык. Ніхай хто ўспадзець ны язык, няскора спусьцюць. Успаленіе (васпаленіе) хітрасці, іран. Притворства. У яго ці мала було успаленія хітрысьді. Ды я віджу, што ў цябе пычалося выспаленія хітрысьці: погріб кыпаць ня хочыцца. Усплываць (выплываць, выхадзіць) на свет. Рабіцца вядомым, выяўляцца. Во кал i усплываюць на сьвет вашы прадзелкі. Ета дзела стала вуплуваць на сьвет гадоў ціряз восім. Доўга ні выхадзілі на сьвет мяшкі тэя, як скрозь зямлю прывалі'ліся зразу. Зак. Усплысць (выплысць, выйціць) на свет. Як ты ні скрывай, дык усё дно ўсплувець на сьвет. Выплыла на сьвет i сасонычка, i пры паплёт ужо знаюць. Думылі яны, ўсё ужо, канцы ў ваду, ажно выйшла на сьвет. Узмацн. Паўсплываць (павыплываць, павыхадзіць) на свет. Пройдзіць троху ўремя i ўсё пуўсплуваіць на сьвет. Такея штукі быйстра пувуплу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прываліліся, слўчыі, спўсьцюць, штўкі
0 👁
 ◀  / 273  ▶