Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
сілі, ён здароў ого як. Тріццыць гадоў — ета у самый сілі чылавек. 2. 3 уладай у руках. Тады ён быў у сілі, швагрі — нычальства, дык хадзіў вогірім. Усімі сіламі. Любымі сродкамі. Усімі сілымі стыряіцца падлезьць к Ігнатывым. Усімі сілымі хочуць вьібрыцца ат'етуліцька. Усім мірам. Агульнымі сіламі, намаганнямі, калектыўна. Усім мірым як населі, дык пірімяніўся троху. Пымыгалі яму строіцца усім мірым. Ускачыць у балота (пролабку, прорву), груб. Трапіць у безвыходнае становішча. Не, так ты ня вывірнісься, ускочыш у балота, абізацільна ўскочыш. ён даўно шукаў места, айдзе ўскачыць у пролыбку. Найдзідь пы сабе, ускочыць у прорву, што ня выскрібіцца. Узмацн. Паўскакываць у балота (пролабку, прорву). Hi зналі ж, айдзе сы сваёю ухваткыю дзівацца, i пыўскакывылі ў балота. Усё ні було спакою, пакуля ні пыўскакывылі ў пролыбку. Як пыўскакыюдь у прорву, тады хвадюдда зы гылаву. Пыўскакыюць у прорву, можа абрузумяцда кыпілінку. Параун. С к а к а ц ь у б а л о т а. Ускачыць у пекла, асудж. Трапіць у выключна цяжкія абставіны. Ускачыў у пекла, бядуідь, як выбрыцца нызад, айдзе храбрысьць дзівалыся. Узмацн. Паўскакываць у пекла. Пыўскакывылі ў пекла — ну, ніхай, самі пекла шукалі. Г л. Л е з ць у пя т лю. У (скрозь) ігольнае (іголкіна) вушка улезць (пралезць). Быць пранырлівым, праяуляць празмерны спрыт. Есьлі яму нада, у ігольныя вушка ўлезіць, а свайго даб'ецца. ён у ігольныя вушка пралезьць умеіць, махырь ішчэ тэй. Кындрацёнык табе у іголкіна вушка пралезіць. Такога учыць ні нада, ён скрозь ігольныя вушка ўлезіць. Скрозь Ігольныя вушка умеіць пралезьць,— так нылаўчыўся. Яны спасобны скрозь іголкіна вушка ўлезьць. Скрозь іголкіна вушка пралезуць, ну ўсё роўна дасьцігнудь, што задумылі. Узмацн. У (скрозь) ігольнае (іголкіна) вушка паўлазіць (паўлязаць). Ты іх мала знаіш, яны у ігольныя вушка пыўлазюць. Кылі на што нывялюцца, то ў ігольныя вушка пыўлізаюць. Такіх нічога ні астановіць, такея у іголкіна вушка пыўлазіюць. У іголкіна вушка пыўлізаць гатовы, ну праб'юцца, ні піряч чым ні стануць. Іх нічога ня ўдзержыць, яны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуліцька, бядўідь, вўшка, дабецца, прабюцца
3 👁
 ◀  / 273  ▶