Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
залі, тэй разьеўся, етый шчыхаіць,— язык як у сучкі хвост. Зак. Раздуць вугалле. Можа, ты ўсьлед за цётычкыю хочыш раздуць вугальля? Раздуваць жар, асудж., рэдкаўж. Правакаваць. Усё ён ірдзіўся, руздуваў жар, ды ні пы яго выйшла. Зак. Раздуць жар. Тэй наброд раздуў жар, ён сьпіцыяльна: ніяк ня можыць угумувацца за летышнію кукурузку. Разжымаць губы (зубы), звыч. іран. Гаварыць, выказвацца. Нечыга надуўся, сядзіць i ні рыжжымаіць губы. Айдзе я дужа зубы рыжжымаю, ціхінька пысяджу збоку, паслухыю ды нызад пыплятуся. Зак. Разжаць губы (зубы). К канцу рыжжаў губы, ато ўсё сядзеў як аршын прыглыціўшы. Як увіджу я іх кодла, мне ня хочыцца дайжа зубы рыжжаць. Узмацн.-множн. Паразжымаць губы (зубы). Чуць улашчыліся, пырыжжымалі губы, ато ж думылі, i ні зыгаворюць. Во будзіць. бяды, кылі яны ды ні пырыжжымаюць зубы. Працягл.-фінальн. Наразжымаць губы (зубы). Урадзілыся халера, ня дужа нырыжжымаіць губы. Такей мамыря нырыжжымаіць зубы, ты паспробуй слова ат яго пачуць. Раз за разам. Зноў i зноў. Як узяўся вылачыць свае яблыкі ў Крічыў раз зы разым, раз зы разым. Жывот хвытаіць раз зы разым, кычаюся другей дзень. Раз [i] наўсягда. На ўвесь час. Мы пыгаворім, дык яны раз ныўсігда забудуць у сад дарогу. Кань ты ета Зылачэва раз i ныўсігда, ці толька сьвет, што ў вакне. Разліўное (разліванае) мора. Вельмі многа (звыч. пра вадкасць). I гарелкі нукуплялі, i він усякіх нывязьлі — рызьліўноя моря ўсяго було. Нынясьлі, ныставілі — рызьліваныя моря, пі, еж — ні хачу. Разлятацца па ветру. Марнатравіцца. У іх жа було i як жыць i за што жыць, дык усё наўя рызыіітаіцца па ветру, ніхто ні за чым ні глядзіць. Зак. Разляцецца па ветру. Што чаго сьпірва справілі, цяперя рызьляцелыся па ветру,— так, ім у жызьні саўсім ні зыдалося. Узмацн. Паразляцецца па ветру. Усё було, нягож ні було, дык жа пырызьляцелыся па ветру. Г л. Л я ц е ць у трубу. Разменівацца на (па) мелачы, адз., мн. Займацца дробязным, рабіць справу, не вартую ўвагі. Чаго яму разьменівыцца на мелычы? Стыдна разьменівыцца ны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, надўўся, пыплятўся, пысяджў, сўчкі
1 👁
 ◀  / 273  ▶