Развязываць свет, рэдкаўж. Давацъ поўную свабоду. Арцём ім рызьвязыіць сьвет, ато ж хадзілі як ніпрікаінныя. Зак. Развязаць свет. Зьехыў, дык хуць рызьвізаў ёй сьвет, такоя жыло, як було ў яе раншы, i сыбаку ні пыжылаіш. Развязываць язык. 1. Пачынаць гаварыць; рабіцца балбатлівым. Доўга муўчаў, толька пасьледнія ўремя стаў рызьвязывыць язык. 2. Прымушаць гаварыць. Дайка я схаджу, я ўмею яму рызьвязывыць язык. Зак. Развязаць язык. 1. Як рызьвяжыць язык, дык ты яго ні піряслухыіш. 2. Нічога, у горыд возьмуць, там рызьвяжуць язык. Узмацн.-множн. Паразвязываць (паразвязаць) языкі. 1. Твае дык ужо линия пырызьвязывылі ізыкі, каб цішэй, дык ба нядренна. Выпілі, пырызьвізалі ізыкі, сталі як масьліныя. 2. Мы к ім с патходым, ласкыю, дык так пырызьвязывылі ім ізыкі. Пырызьвізаў вам дзядзька ізыкі? Раз-два i (дый) апчоўся, запаз. Пра невялікую колькасць. Раз-два i апчоўся, гаворіць, не ш чыга тут выбіраць. Мы думылі i праўда тых гурбузоў нізьвесна сколька, a іх раз-два дый апчоўся. Раз-два i (дый) гатова. Пра хуткасць выканання. Цішка доўга ня думыў, раз-два i гатова, цірізь нядзелю жонка ў хаці. Раз-два дый гатова, ліпа ляжыць. Раз-два i (дый) у дамках. Пра шпаркае ўзвышэнне, апярэджанне. Яму ні прівукаць: раз-два i ў дамкых. Мацьвей умеіць жыць, відзіш: раз-два дый у дамкых. Раздзелываць пад арэх. Моцна лаяць, бэсціць; моцна біць, строга караць. Ганна свайго за нешта разьдзелывыіць пыд арех. Успомні-ка, як цябе лідыгышчані разьдзелывылі пыд арех. Зак. Раздзелаць пад арэх. Устреціла лі Мархвы i так ужо разьдзелыла яго пыд арех прі ўсіх. Быў зушубуцеў, дык яго разьдзелылі пыд арех, пашоў сь сінікамі. У'змацн.-множн. Параздзелываць (паразделаць) пад арэх. Толька пупадуцца на вочы, я іх пыразьдзелывыю пыд арех, будуць ім i ксьціны, i муравіны, усё ўспомню. Хто іх загроз баіцца, іх ба так пыразьдзелылі пыд арех, толька дзівіліся б, ніхай ба тыкнулісь. Раздуваць вугалле, асудж., рэдкаўж. Правакаваць пры поўнай безнадзейнасці. Толька зыявілыся ны дзяреўню, пышла руздуваць вугальля: я тоя чула, мне ета кы
Дадатковыя словы
пупадўцца, ряслўхыіш
3 👁