множн. Паразвадзіць (паразвесць) турусы. Пріежджыя тэя ca сьвету пырызвадзілі турусы. Пырызьвялі турусы, дык што ім — ні хряп'я ні нада, ні пра ношычку травы ня думыюць. Працягл.-фінальн. Наразвадзіць (даразвадзіць) турусы. Так во ныразводзюць турусы, што пайду, а яны ніхай балбочуць. У мяне б дырызвадзілі турусы, я чыкыцца б ні стала. Развадзіць шуры-муры, неадабр. Цешыцца каханнем. Яны ўжо ці ня трецьцій год шуры-муры разводзюць. Зак. Развесць шуры-муры. Бацькі харошыга на іх німа, ато б рызьвялі шуры-муры, уняліся б. Узмацн.-множн. Паразвадзіць (Паразвесць) шуры-муры. Ого, як пырызвадзілі шуры-муры! Такея шуры-муры пырызьвялі, ты йшчэ ні знаіш, што там тварілі. Працягл.-фінальн. Наразвадзіць (даразвадзіць) шуры-муры. Ныразводзіць шуры-муры, як з брюхым прівылачэцца к маткі. Дыразводзіш шурымуры, як укусщь нечыга будзіць. Развязываць галаву. Вызваляць духоуна. Рызьвязывый ты сабе гылаву зь естыю хеўрыю, будзіш ты хуць душою свабодзін. Зак. Развязаць галаву. Едзь, па-мойму, едзь, якоя ня будзіць жыло, дык хуць гылаву рызьвяжыш, свабодна ўздыхнеш. У змацн.-множн. Паразвязываць голавы (галовы). Пакуля мы пырызьвязывылі голывы, думылі, закруцімся саўсім. Чуць пырызьвязывылі галовы са ўсім тлумым. Развязываць крылле. Адчуваць упэўненасць. Пітрачонкі рызьвязывыюць крыльля, ета іх зразу дзядзька затукыў-залюкыў. Зак. Развязаць крылле. Глянь-ка, як Арьхіпыў рызьвізаў крыльля, яму цяперіцька сам чорт ні брат. У змацн.-множн. Паразвязываць (паразвязаць) крылле. Яны пырызьвязывылі крыльля, вісока ўзьняліся. Пырызьвяжуць крыльля — яны тута дурщца ні стануць, хаты пыпыставюць i атойдуць. Развязываць рукі. Даваць, атрымліваць поўную свабоду; вызваляць. Табе нада зь ячменім скарей рызьвязывыць рукі, а ты другую пятлю ны сябе чыпляіш. Зак. Развязаць рукі. Ныдаелі, пакуля рызьвізалі мне рукі. Я рызьвізаў сабе рукі, i думыць я ні пра кога ні хачу. У змацн.-множн. Паразвязываць (паразвязаць) рукі. Мы ўжо скора пырызьвязывыім сабе рукі, тады i пра Воршу можна будзіць думыць. Мы толька во рукі пырызьвяжым, тады ў нас іначы пойдзіць. П
Дадатковыя словы
бўдзіць, затўкыў-залюкыў, тлўмым, хряпя, шуры-мўры
1 👁