Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
іць. Зак. У мышыную дзірку ўлезць (залезць). У мышыную дзірьку улезіць, есьлі захочыць што дабыць. ён у мышыныю дзірку залезьць умудріцца. Узмацн. У мышыную дзірку паўлазіць (паўлязадь). Такея, як Пітрачок, у мышыныю дзірьку пыўлазюць. Hi глядзі на від, яны у мышыныю дзірьку пыўлізаюць, такея праныры. У (на) пабягушках. На паслугах. Прівык усігда быць у пыбягушкых. Ты доўга дзіржаў Зьмітрыка ны пыбягушкых, ён табе нуслужыўся. У (на) пабягушкі. Для паслуг. Я ў пыбягушкі ні ныймаўся, сам едзь, есьлі нада. Хочыдь, каб у пыбягушкі ішоў к яму. Таўпорюдца у пыбягушкі к свату, а я ны пыбягушкі ня здолін. Унасіць (вынасідь) ногі. Уцякаць са страху, паспешліва. Унасі скарей ногі, пакуля табе гылаву ні аткруцілі. Тутыдька табе ня места, вынасі ногі, пакуля цэл. Зак. Унесць (вынесць) ногі. Яны чудь ногі унясыгі ат'етуля, i то многіх пылавілі, судзілі. Вынісьлі ногі цэлымі, дык маўчыця. Узмацн. Павынасіць ногі. Hi знаю, што б ім там було, каб ні пывынасілі ногі. Унасіць сваю долю. Рабіць пэўны уклад. Айдзе ня просюць, тама іна уносіць сваю долю. Зак. Унесць сваю долю. Аркад тожа унёс сваю долю, ён ідіць ну чужоя ня хочыць. У неба гледзячы, груб. Бяздумна, безуважна. Куды ты ідзеш у неба гледзічы? Цігаюцца у неба гледзічы, зыняція ніяк не найдуць пы сабе. У нежывога сэрца зайдзецца, буд., пр. Пра вельмі вялікія перажыванні. У ніжывога серда зайдзіЦда, тэя стрыданьні увідзіўшы. У ніжывога б серда зайшлося, каб пачуў, як іна выла i кукувала. У новых лапцях, іран. 3 неістотнай абноўкай. Як жа, любуйціся — у новых лыпцях прішоў, нейкыю сінію тряпку нычапіў на шыю. ё с ь ц ь ч ым зыдывацда — у новых лыпцях. Упадаць у галаву. Запамінацца. Яму ў кажный дзяреўні дзеўкі ўпыдаюць у гылаву, куды ня пойдзіць. Зак. Упасць у галаву. Упала ў гылаву, што нада схадзіць у Бель. Як што ўпадзець у гылаву, доўга будзіць гыварідь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуля, любўйціся, пыбягўшкых
2 👁
 ◀  / 273  ▶