Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
У лоб. Прамалінейна, непасрэдна. Пряма ў лоб тут ні пацступісься, тут нада падумыць, як зьдзелыць. У лоск, рэдкаўж. Звыш магчымага (напіцца). У лоск пыныпіваліся, як яны толька жывы асталіся. Дыбярецца — то ўжо ў лоск нахлепчыцца. У меру. Дастаткова, у межах нормы, не дапускаючы празмернасцей. Вы ж біріцё, дык бяріця ў меру, нашто вам столька. У меру ныклыдай, у меру, лішніга ні пынясеш. Параўн. Н е ў меру. У міг. Вельмі хутка, шпарка. Ідзі скажы, ён у міг зьбегыіць. Вот вам i таўморя, у міг пыд'явілыся. У мінуту (дзве мінуты, секунду). У*гэты ж момант. Каб у мінуту граблі нызад прінёс! Пріехылі позна, відзім, прадуктыў саўсім умаленія, ну, праўда, Косьцік ны мытыцыклеці ў дзьве мінуты ацскачыў у горыд. У сікунду атвярнуўся туды i нызад. Умудрыць (учудзіць, адчудзіць) штуку. Зрабіць надзвычайнае. Як умудряць штуку, дзень хыхытаць будзіш. Яны тады учудзілі штуку дык учудзілі ў Белі, i доўга ні зналі хто. Гл. А д п а л і ць номе р. Умывацца потам. Стамляцца ў цяжкай працы. Ладна бярець, стыряцільна, умываіцца потым. Зак. Умыцца потам. Ніхай, умыіцца раз ды другей потым, трошку жызьню пызнаіць. Непаўн. Паўмывацца потам. Пастой так дзень прі дзень, пыўмывайся потым, пызнаіш, як хлеб дыстаецца. Узмацн. Наўмывацца потам. Строіўся адзін, помышчы ніаткуль ня відзіў, ныўмываўся потым. Умываць рукі. Ухіляцца ад удзелу, знімаць з сябе адказнасць. У такіх дзілах я ўсігда умываю рукі. Зак. Умыць рукі. Луччы умыць рукі, а ні зьвязывыцца зь імі, с такімі нячэснымі. Узмацн. Паўмываць рукі. Атыйдзіця вы, пуўмувайця рукі, атрікіцёся вы ат яблык етых, як рызгаворы пойдуць. У мышыныю дзірку лезць (улазіць, улязаць, залазіць, залязаць). Быць вельмі пранырлівым. Айдзе яму саўсім ні нада, i там у мышыныю дзірьку лезіць. Яны малымі у мышыныю дзірьку ўлазілі. Такей прыспалітый, што ў мышыныю дзірьку улізаіць. Яны ня то што тут выпырюць, яны ў мышыныю дзірьку зылазюць. Тэя як лежні нейкія, a етый адзін у мышыныю дзірьку зыліза
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атвярнўўся, ніаткўль, пацстўпісься, пыдявілыся
0 👁
 ◀  / 273  ▶