Упадаць у душу. Заставацца надоўга або назаўсёды ў памяці. Яму i ў Бялкові упыдалі ў душу, i ў Гімбыдыўкі, i ў Пустынкых — усюдых. Зак. Упасць у душу. Калі ўпадзець яму што-небудзь у душу, то доўга будзіць помніць. У падмёткі не гадзіцца. Быць нічога не вартым. Чаго толька яны i яны, яны вам у падмёткі ні гыдзяцца. Твой сын нам i ў падмёткі ні гадзіцца. У пажарным парадку, кніжн. Тэрмінова, спяшаючыся. У пыжарным пырядку схваціліся ріманьцірывыць, знаць, камісію нейкыю ждуць. У палажэніі, кніжн. Цяжарная. Нікуды вы Сьвету ні пышліцё, іна ў пылажэніі. Ці даўно была ў пылажэніі, а скора яшчэ малыга жджэць. У парадку (парадке) вяшчэй, кніжн.-канц. Нармальна. I па-твойму ета ў пырядку вяшчэй, што яны так дурачуцца. Мякніць, тлеіць, i длі яго ў пырядкі вяшчэй,— во ета хызяін. У пару (пары). Удваіх. 1м у пару пыработыць самый смак. Усюдых у пару, адзін другога ні кідаюць. Етый конь ня ўмеіць у парі хадзіць, дайжа ні бярі. У паўвуха. Няўважліва (слухаць). Сяньня ён слухыіць у паўвуха, яго другоя зынімаіць. — А можа другая? У первую вочарадзь. Спачатку, перш за ўсё. Ён у первыю вочырідзь пра дзевык думыіць. У первыю вочырідзь нада у хату увыбрацца, а посьлі пры свадзьбу зыгадывыць. У перЧ, жарт. Сталы. Твае ужо ў перьі, нечыга клыпаціць. Бярі ў рукі цяперя, у перьі ня ўдзержыш. Гл. У б і р а ц ц а ў п е р ' е. У піку. Назло. У піку ёй сыбраўся i паехыў. Так i глядзіць, каб у піку што-небудзь зьдзелыць. Уплываць міма рук. Страчвацца, не прыносіць карысці. Тэя што ні памогуць, усё ў яго уплываіць міма рук, а яны ж хырашо пымыгаюць. Зак. Уплысць міма рук. Нада було зразу ні ўпускаць, а раз уплуло міма рук, ні пыймаіш. Уплываць паміж (між) пальцамі (нальцаў, скрозь пальцы). Бескарысна страчвацца, расходавацца. Раз
Дадатковыя словы
душў, паўвўха
1 👁