Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Уганяць у пот. Прымушаць многа або цяжка працаваць. Як станіць ззаду, дык ён мыладых етых зы дваццыць мінут угыняіць у пот. Зак. Увагнаць у пот. Зь естымі шлэптухымі ты справісься, а Ціхон цябе сымаго у пот угоніць скора. Узмацн. Паўганяць (паўвагнаць) у пот. Так пыўгынялі іх у пот, што як мокрыя мышы былі. Крепка пыўвыгналі вас у пот, слыбакі вы. Працягл.-фінальн. Наўганяць (даўганяць) у пот. Во хваліўся, ась лык, ныўгыняў у пот, сам чуць дышыць. Дыўгыняў у пот, што лёг, ляжыць i ні шылахнецца. У гарачай вадзе купаный. Порсткі, празмерна рухавы. Абоя у гырячый вадзе купаны, як сьпічка ўспыхывыюць. Вот різак, у гырячый вадзе купаный, ніяк ні ўспакоіцца. У глубіне душы, кніжн. Унутрана, падсвядома. У глубже душы я сыглышаўся, а так паверіць ня мог. У глубіне душы Машка яго i цяперя любіць, ну сільма ж к сабе ні пріцягніш. У голавы. Пад галаву. Я ні люблю вісока ў голывы спаць. Што кінуў у голывы, лёг дый заснуў. Ударыцца (ударыць) у амбіцыю (анбіцыю), кніжн. Закапрызнічаць. Я ні знаю, чаго яны так ударіліся ў амбіцыю. Як ударіцца у анбіцыю, тады зь ім толку трудна знайцщь. Ен можыць ударіць у амбіцыю, ну каб так — я ня думыў. Адна ўдаріла у анбіцыю, а другая ня хочыць уступіць. Ударыць у ногі. Аказаць ап'яняючае ўздзеянне. Каплю выпіла, а так ударіла ў ногі, што ўстаць ні магу. У два канцы. Туды i назад. Так быстра у два канцы пывярнуўся, што мы й ні агледзіліся. У два канцы схадзіў i яшчэ ны вічарінку пабег. У два (тры) шчоты. Вельмі хутка, энергічна. Я с табою у два шчоты рызьбяруся, ня будзіш ты большы пы яблыных лазіць. У два шчоты к пырядку прізвалі. У трі шчоты найшлі яму места. У дзве рэдзі. 1. Без меры (хлусіць). Што пачуіць, а яшчэ у дзьве редзі прібавіць сыма. У дзьве редзі прібрешуць, ты большы верь. 2. Двойчы, па дзвюх лініях (быць раднёю). Яны рыдня ў дзьве редзі: i пы бацьку, i пы маткі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апяняючае, пачўіць, пывярнўўся, рызьбярўся
1 👁
 ◀  / 273  ▶